Forward from: Historyja
15 снежня 1934 года ў Менску нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч - прафесар, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь, адзін з трох удзельнікаў падпісання Белавежскага пагаднення, якое юрыдычна замацавала распад вязніцы народаў - СССР. Нават ужо ў часы неасавецкага аўтарытарызму, пана Шушкевіча запрашалі на розныя афіцыйныя мерапрыемствы як прадстаўніка Беларусі.