Як лічыць польская даследчыца Івона Венгжын, у сюжэце "Шляхціча Завальні" Ян Баршчэўскі зашыфраваў падзеі сумна славутага ў гісторыі заходняй цывілізацыі "году без лета" - 1816-га. Калі ў выніку выбуху вулкана Тамбора ў Інданэзіі ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы фактычна не было лета, а значыць і ўраджаю большасці сельскагаспадарчых культур. Паказаныя ў "Беларусі ў фантастычных апавяданнях галеча і безвыходнасць, на думку кракаўскай прафесаркі", - ў 1816-м дасягнулі апагею і быліі абраныя за эталон Беларускай Бяды. Але не былі належным чынам заўважаныя і асэнсаваныя нікім іншым, таму што пакуты і заўчасныя смерці звычайных сялянаў мала цікавілі ўлады Расійскай імперыі
Гіпотэза ў пэўным сэнсе дасціпная, але пакуль што слаба падмацаваная фактамі. Канешне, беларускім гісторыкам варта яе як след пераправерыць, што не так і цяжка. Але ў кожным разе даціроўка падзей-прататыпаў аповесці абсалютна слушная. І іх супадзенне па часе з кліматычнай катастрофай 1816-га цалкам магло быць вядомым Баршчэўскаму які пазней шмат падарожнічаў па закранутых ім краінах. І ў шырокім сэнсе, глабальны 1816-ты заслугоўвае каб увайсці ў міфалогію "Шляхціча Завальні"
І гэта толькі адзін з прыкладаў таго, наколькі кепска даследаваны шырокі кантэкст "Беларусі ў фантастычных апавяданнях". Ёсць і значна больш важны аспект, які толькі трохі закрануты Івонай Венгжын, а беларускімі даследчыкамі або не заўважаецца або замоўчваецца. Зварот Баршчэўскага да праекту Беларусі шчыльна звязаны з яго прыналежнасцю да гэтак званай koteryi petersburgskiej - ультракансерватыўнай групоўкі шляхецкіх літаратараў на чале з Генрыхам Жэвускім, якая выступала за безумоўную лаяльнасць да царызму. Беларусь Баршчэўскага паўстае ў адрыве ад Літвы і яе бунтарскага духу, яе еўрапейскіх памкненняў (ці ілюзій)
https://www.patreon.com/posts/kanets-sveta-ne-97846661