Gorliwy Litwin


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Канал пра гісторыю, культуру, прыроду і сённяшні дзень (былой?) Усходняй Літвы (Верхняга Панямоння)

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


“Самы Цымус”: мабыць, хутка ўжо і згатуецца

Спадзяюся, гэтай вясной нарэшце выйдзе мая кніга “Самы Цымус” . Пра агульныя стравы беларускай (і літвінскай) кухні з кухняй габрэяў літвакоў.

пры ўсёй спецыфічнасці прадмету гэта такі "літвацэнтрычны" або "вільняцэнтрычны" погляд, і ў тым ліку там прысутнічаюць, у сувязі з іх стаўленнем да агульных страў, і такія вядомыя персанажы літоўскай гісторыі як А. Міцкевіч, У. Сыракомля, Ю.І. Крашэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, В Завадская і г.д.

Напрыклад, На вігілійным стале ў сям’і Адама Міцкевіча ў Парыжы не бывала ніводнай «чужой стравы», толькі традыцыйныя – польска-літоўскія і габрэйскія, «тыя ж, што і ў Навагрудку ». Дачка паэта Марыня пазней успамінала: «У апошнія гады, да вялікага задавальнення майго бацькі, была нават адна польская габрэйка, якая прыходзіла
(напярэдадні Калядаў – заўв. аўт.) гатаваць szczupaka po żydowsku, а на Вялікдзень прыносіла мацу, бо бацька знаходзіў яе таксама смачнай. І я часта чула, як ён казаў, што няма ў свеце печыва смачнейшага за навагрудскія габрэйскія абаранкі».

па  спасылцы можна прачытаць фрагмент прадмовы да яе і падборку анекдотаў пра розныя стравы, якія сталі "героямі" асобных нарысаў кнігі.

https://www.patreon.com/posts/samy-tsymus-uzho-97717094




Як лічыць польская даследчыца Івона Венгжын, у сюжэце "Шляхціча Завальні" Ян Баршчэўскі зашыфраваў падзеі сумна славутага ў гісторыі заходняй цывілізацыі "году без лета" - 1816-га. Калі ў выніку выбуху вулкана Тамбора ў Інданэзіі ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы фактычна не было лета, а значыць і ўраджаю большасці сельскагаспадарчых культур. Паказаныя ў "Беларусі ў фантастычных апавяданнях галеча і безвыходнасць, на думку кракаўскай прафесаркі", - ў 1816-м дасягнулі апагею і быліі абраныя за эталон Беларускай Бяды. Але не былі належным чынам заўважаныя і асэнсаваныя нікім іншым, таму што пакуты і заўчасныя смерці звычайных сялянаў мала цікавілі ўлады Расійскай імперыі

Гіпотэза ў пэўным сэнсе дасціпная, але пакуль што слаба падмацаваная фактамі. Канешне, беларускім гісторыкам варта яе як след пераправерыць, што не так і цяжка. Але ў кожным разе даціроўка падзей-прататыпаў аповесці абсалютна слушная. І іх супадзенне па часе з кліматычнай катастрофай 1816-га цалкам магло быць вядомым Баршчэўскаму які пазней шмат падарожнічаў па закранутых ім краінах. І ў шырокім сэнсе, глабальны 1816-ты заслугоўвае каб увайсці ў міфалогію "Шляхціча Завальні"

І гэта толькі адзін з прыкладаў таго, наколькі кепска даследаваны шырокі кантэкст "Беларусі ў фантастычных апавяданнях". Ёсць і значна больш важны аспект, які толькі трохі закрануты Івонай Венгжын, а беларускімі даследчыкамі або не заўважаецца або замоўчваецца. Зварот Баршчэўскага да праекту Беларусі шчыльна звязаны з яго прыналежнасцю да гэтак званай koteryi petersburgskiej - ультракансерватыўнай групоўкі шляхецкіх літаратараў на чале з Генрыхам Жэвускім, якая выступала за безумоўную лаяльнасць да царызму. Беларусь Баршчэўскага паўстае ў адрыве ад Літвы і яе бунтарскага духу, яе еўрапейскіх памкненняў (ці ілюзій)

https://www.patreon.com/posts/kanets-sveta-ne-97846661


“У цэнтры аповесці «Чазенія” Караткевіча ляжыць каханне маладых вучоных: фізіка Севярына Будрыса і натураліста Гражыны Арсайла — абое родам з паўночна-заходняй Беларусі. Падзеі адбываюцца ў далёкім Прыморскім краі РСФСР, першыя тры главы ва Уладзівастоку, далей героі перамяшчаюцца ў запаведнік Тыгравая падзь, сканчваецца кніга ў Маскве”.


Але ці ёць нешта міцкевічаўскае, апроч імёнаў, у герояў “Чазеніі”? Памяць пра якія сімвалы, знакі Усходняй Літвы, Панямоння яны захоўваюць? Літаратурныя рэмініцэнцыі, святы, звычаі – што ў іх душах, y іх гyтарках, ва ўяўленнях пра свет насамрэч “гражына-будрысаўскага”? Ці лyчаць мyляжныя Эйфелевыя вежы ў гарадах Беларyсі нашy краінy з еўрапейскай кyльтyрай? І, ўрэшце рэшт – ці з’яўляецца РБ пераемніцай BКЛ?


https://www.patreon.com/posts/98115455




Бясконцая наіўнасць ці цынічная здрада?

На беларyскім касцёльным Радыё Марыя ёсць цыкл перадач Анастасіі Аўдзевіч пра зёлкі. Вось напрыклад анонс перадачы пра крываўнік, нядаўняй, 24.08.2023:
“Са старажытных часоў, дзякуючы яе лекавым уласцiвасцям, легенд пра гэтyю зёлкy складзена нямала. Пра яе пiсалa Св. Хiльдэгарда... нават Аляксандр Македонскi ды Сувораў загадвалi салдатам мець парашок з сухога лiсця крываўнiка пры сабе”.

Спасылкі на Суворава і Дзмiтрыя Данскога, y спалyчэнні з мyзыкай Чайкоўскага, якая гyчыць y застаўцы - Ці не прыкметы гэта татальнага разбyрэння каталіцкай цывілізацыі ў Беларусі? Перш за ўсё - ў мазгах тутэйшых вясковых католікаў. I гэта ў час калі сотні касцёльных актывістаў сталі ахвярамі пераследу мясцовай Рyскай Уладай!

Так што і бяскрыўдны сімвалізм зёлак – адзін з франтоў ідэялагічнай канфрантацыі. Супрацьстаяння нашай сапраўднай гісторыі і гісторыі, навязанай Імперыяй. Параўнайце як падаецца гісторыя і сімвалізм аднаго і таго ж крываўніка ў дашчэнту рyсіфікаваным бел. касцёле:
https://www.youtube.com/watch?v=ci9B4BV0Jvo&ab_channel=%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%91%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F

і ў маім Патрэоне:

https://www.patreon.com/verbum1968/posts?filters%5Btag%5D=%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BA


Чыталі пра нараджэнне кyльтy Мілды? Рэкамендyю

У кантэксце Літвы ХХІ ст. выглядае парадаксальна: ўсе ключавыя асобы, датычныя да стварэння культу Мілды ў ХІХ ст., нарадзіліся на тэрыторыі або РБ (Нарбут,Альхімовіч,Манюшка,Сыракомля,Кіркор), або Віленскага краю (Падбярэскі, Смакоўскі). Крашэўскі ў Варшаве, але выпадкова - ягоная маці апынулася там часова. Яскравы прыклад як да пачатку 1880-х ключавыя элементы літоўскай ідэнтычнасці, гісторыі, міфалогіі распрацоўвалі менавіта ўраджэнцы Усходняй Літвы. Некаторыя з іх (Сыракомля,Манюшка,Кіркор,Падбярэскі) стаялі таксама і ля вытокаў будучай беларускай культуры. Лідэрства славянамоўнай часткі Літвы ў выраженні “літоўскасці” амаль усё ХІХ ст. дало падставы польскім “старалітвінам” і беларускім “ліцьвінам” лічыць сябе спадкаемцамі ВКЛ, а “жмyдзінаў” з іх мовай - толькі глyхой перыферыяй дзяржавы. Культ Мілды гэтага не пацвярджае. Ён ствараўся з адсылкай да літоўскай мовы і балцкага паганства, а яго цэнтрам лічылі Коўна https://www.patreon.com/posts/59066151


Сёння дзень святой Агаты, адной з 2 ці 3 найбольш папулярных жанчын святых у былой каталіцкай Літве. У тым ліку і ў каталіцкай частцы сённяшняй Беларусі. Са святой Агатай асабліва звязвалі вобраз ідэальнай жонкі і маці , таму яе імя вельмі часта згадваецца ў вясельным фальклоры. Чытайце пра гэта ў маім артыкуле на Patreon

https://www.patreon.com/posts/61209826.


мой нарыс пра кмен на НН
Буду ўдзячны ўсім хто ў бяспецы (хаця там і так усё ананімна) за лайкі і каментары пад артыкулам. Ад гэтага ( ускосна) залежыць ці часта рэдакцыя НН будзе мяне публікаваць :-) Загадзя ўдзячны і прыемнага чытання!

https://nashaniva.com/335283/


Незабудка - нефармальны сімвал беларуска-літоўскіх земляў і іх культры ў польскамоўных рамантыкаў ХІХ ст. У эпоху росквіту Віленскага ўніверсітэта віленскі дыялект (польскай мовы? беларускай?) не раз служыў крыніцай новых слоў як для польскай, так і для рускай літаратурных моў. І, вядома, для беларускай
https://www.patreon.com/posts/nezabudka-khikh-95322998


шмат агітаваць за канал і за сябе не буду, тэма або цікавая
канкрэтнаму чалавеку або не. Скажу толькі што пастараюся мінімізаваць негатыў. І ў тым ліку свой фірмовы сарказм, хаця без яго часам проста немагчыма абысціся. І ў тым ліку гнеўныя філіпікі на адрас белых русаў - ізноў такі, не да нуля, але ў значна меншай прапорцыі да станоўчага кантэнту, і ў больш лёгкай форме пра тое, што ўсё ж такі абурае. І для мяне найбольш важная нават не "літвінская ідэялогія", але сукупнасць усіх нашых "культурных іерогліфаў": сімвалічных рэалій, рытуалаў, святаў... Вось як прыклад яшчэ адзін з маіх апошніх пастоў на Патрэоне. Пра печыва хрусты, або хрушчы, і пра само слова - беларусізм, як лічаць філолагі, але хутчэй такі "віленізм". І ў такім духу будзе шмат: https://www.patreon.com/posts/khrushchy-adzin-95974083


Фармат фэйсбука стаў для мяне псіхалагічна разбуральным, таму я вырашыў адтуль выдаліцца. Больш доўгія тэксты я пішу на Патрэоне. Запрашаю туды і звычайных чытачоў (большасць пастоў адкрытыя) і , асабліва, патронаў. Лейтматыў маёй творчасці, спадзяюся, зразумелы ўжо з самога псеўданіма. Пішу пра гісторыю і сімвалічны свет Усходняй Літвы, аналізую яе тэксты, апісваю біяграфіі славутых асобаў, зёлкі, стравы, напоі, звычаі, здарэнні. Шукаю яе сляды ў сучаснай РБ. Прыклад аднаго з апошніх пастоў на Патрэоне тут: https://www.patreon.com/posts/rasiiskiia-i-97055744 - пра тое, з якіх асноўных ідэй į як складаўся беларускі г.зв. "ліцьвінізм", пра які так шмат галасу апошнія паўгады ці болей


Вітаю сардэчна ўсіх старых і новых сяброў! Гэта Gorliwy Litwin, у новым фармаце. Выбачаюся ўва ўсіх каго дадаў або запрасіў выпадкова, проста адпішыцеся без крыўды. Планую пісаць рэгулярна, актуальна і цікава

13 last posts shown.

82

subscribers
Channel statistics