Фармат фэйсбука стаў для мяне псіхалагічна разбуральным, таму я вырашыў адтуль выдаліцца. Больш доўгія тэксты я пішу на Патрэоне. Запрашаю туды і звычайных чытачоў (большасць пастоў адкрытыя) і , асабліва, патронаў. Лейтматыў маёй творчасці, спадзяюся, зразумелы ўжо з самога псеўданіма. Пішу пра гісторыю і сімвалічны свет Усходняй Літвы, аналізую яе тэксты, апісваю біяграфіі славутых асобаў, зёлкі, стравы, напоі, звычаі, здарэнні. Шукаю яе сляды ў сучаснай РБ. Прыклад аднаго з апошніх пастоў на Патрэоне тут: https://www.patreon.com/posts/rasiiskiia-i-97055744 - пра тое, з якіх асноўных ідэй į як складаўся беларускі г.зв. "ліцьвінізм", пра які так шмат галасу апошнія паўгады ці болей