Чыталі пра нараджэнне кyльтy Мілды? Рэкамендyю
У кантэксце Літвы ХХІ ст. выглядае парадаксальна: ўсе ключавыя асобы, датычныя да стварэння культу Мілды ў ХІХ ст., нарадзіліся на тэрыторыі або РБ (Нарбут,Альхімовіч,Манюшка,Сыракомля,Кіркор), або Віленскага краю (Падбярэскі, Смакоўскі). Крашэўскі ў Варшаве, але выпадкова - ягоная маці апынулася там часова. Яскравы прыклад як да пачатку 1880-х ключавыя элементы літоўскай ідэнтычнасці, гісторыі, міфалогіі распрацоўвалі менавіта ўраджэнцы Усходняй Літвы. Некаторыя з іх (Сыракомля,Манюшка,Кіркор,Падбярэскі) стаялі таксама і ля вытокаў будучай беларускай культуры. Лідэрства славянамоўнай часткі Літвы ў выраженні “літоўскасці” амаль усё ХІХ ст. дало падставы польскім “старалітвінам” і беларускім “ліцьвінам” лічыць сябе спадкаемцамі ВКЛ, а “жмyдзінаў” з іх мовай - толькі глyхой перыферыяй дзяржавы. Культ Мілды гэтага не пацвярджае. Ён ствараўся з адсылкай да літоўскай мовы і балцкага паганства, а яго цэнтрам лічылі Коўна https://www.patreon.com/posts/59066151