Кавалачак жыцця


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Канал, які падкажа, што паглядзець увечары

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter




#фильм #новинка #marvel

Адразу скажу - я не люблю Marvel. Мне да спадобы толькі тое, што не ідзе па рэльсах супергеройскай фантастыкі. Вось серыял WandaVision быў клёвы. І зараз з'явіўся яшчэ адзін прэтэндэнт на месца ў маім сардэчке - спецвыпуск Werewolf by Night.

Усяго 50 хвілін, а ўжо выглядае як новая хэлувінская класіка. Я ў захапленні ад стылістыкі пад стары Галівуд, а сцэна трансфармацыі (скажам так) - наогул аммаж усім старым жахлівікам.

Дызайн монстраў - агонь, што ў чорна-белым, што ў каляровым варыянце. І найбольш за ўсё мне падабаецца ваўкалак. Ён нібы сыйшоў з старонак старых коміксаў - шэрсць па целе, амаль чалавечы твар і штаны. Класека!

Сюжэт: галава дома паляўнічых за монстрамі памірае, і цяпер трэба вызначыць, хто заслугоўвае валодаць таямнічым каменем сілы. Сярод прэтэндэнтаў - іншыя паляўнічыя, дачка пакойнага і нейкі незнаёмец з макіяжам на твары. Вечар скончыцца вельмі неспадзявана.

P. S. Хто глядзеў - як думаеце, як монстры заказваюць сушы? Можа, на самавываз ці бескантактная дастаўка?








#сериал #новинка #фэнтези

Што можна сказаць па першым двум серыям? Па-першае, Interview with the Vampire - не дакладная экранізацыя Энн Райс. Хутчэй за ўсё, пісьменніца б засмуцілася, калі б пабачыла, што яе персанажа зрабілі чорнаскурым суценёрам у Новым Арлеане. Але адчайныя часы патрабуюць адчайных мер. Магчыма, прадзюсэры хацелі больш людзей розных рас. Альбо ж эта сыграе нейкую ролю ў будучыні. Пакуль цяжка сказаць.

Па-другое, серыял зусім іншы па танальнасці ў параўнанні з фільмам 1994 года. Там усё было млява-прыгожа, декадэнцкі. Тут жа шмат гумару (спадзяюся, стваральнікі заклалі яго наўмысна, інакш сцэна з палякам у Дубаях губляе ўвесь свой бляск). Ну і калі Брэд Пітт і Том Круз толькі пераглядаліся, то ў серыяле 2022 года Луіс і Лестат нармальна так даюць жару.

У трэціх, мне падабаецца інтрыга з журналістам. Што ж такога папрасіў Луіс у іх мінулую сустрэчу?

Канешне, нічога не зможа зацямніць аднайменнае кіно. Але і серыял не такі ўжо і благі. Неглыбокі, так, з жахлівымі спецэфектамі (я ніколі не забуду аніматронную лісу). Але не благі.

Ну і прыгожыя мужчыны ў галоўных ралях - буйны плюс.


Забылася папярэдзіць - я падтрымліваю ЛГБТ+ і таму тут можа быць гомакантэнт.


Так, добра, магчыма, я дам шанс новаму серыялу "Інтэрв'ю з вампірам".

P. S. Там далей будзе буйны кадр мужчынскіх booty.


#фильм #новинка

Я чытала, што рэжысёр новага фільма Netflix Athena Ромен Гаврас баяўся, каб гледачы стрымінга не выключылі яго кіно надта рана. І таму першыя 11 хвілін яго стужкі пра помсту брата за брата - неверагодныя па сваёй прыгажосці. Далей, канешне, сцэнарый будзе правісаць, але ўступ, зняты адным кадрам, дакладна знясе вам дах.

"Афіна" - гэта район французскага прыгарада, дзе ўспыхваюць беспарадкі. Паліцэйскія зноў забілі юнака, і ніхто нічога не робіць з гэтай нагоды. Страціўшы надзею на справядлівасць, брат загінулага арганізуе вайну, каб дабіцца выдачы віноўнікаў трагедыі.


Так, пачакайце. Галадрыэль з новага серыяла пра "Уладара пярсцёнкаў" і тая вар'ятка з "Святой Мод" - адна і тая ж асоба??? То бок, актрыса Morfydd Clark??? Як так?!


Топ фільмаў, якія не трэба ўключаць пад час ежы

Нумар 1. A Perfect Day пра тое, як валанцёры дастаюць гнілы труп з калодзежа пад час вайны на Балканах.




#фильм #пореальнымсобытиям

Аднойчы я натрапіла ў тыктоку на відэа пра фінскую дзяўчынку і шведку, якая раней "працавала настаўніцай у Фінляндыі, ах, як было добра". І чамусьці гэтыя дзяўчынка была вельмі злой і засмучанай.

Я адразу не зразумела, ў чым прычына. Бо ніколі раней не цікавілася праблемай саамі ў Скандынавіі. Але потым я знайшла кіно на гэтую тэму - Sami blood альбо Sameblod.

Гэта шыкоўная ілюстрацыя, чаму некаторыя жыхары калоній становяцца манкуртамі, забываюць сваю мову і традыцыі. Кіно пачынаецца з выявы старой жанчыны, саамкі, якая рэзка адмаўляе ўсё саамскае. Калісьці яна выбрала стаць шведкай. Але цяпер жанчына вымушана прыязджае на пахаванне малодшай сястры, якая пайшла па іншым шляху. А менавіта, засталася качэўніцай, гадавала аленей і пела родныя песні.

Кіно без асуджэння паказвае, чаму дзяўчаты выбралі менавіта такую мадэль паводзінаў. Наогул, гэта якраз і ё адны з самых распаўсюджаных матрыц для народаў, якія намагаецца зжэрці метраполія. Альбо ж выйсці з гета, расчыніцца ў іншай культуры, альбо ж застацца і захраснуць у сваім доме. І што тут правільна, а што не - сказаць немагчыма.

Вельмі сумны фільм, які наводзіць на шмат думак.


Чым больш я думаю пра гэты фільм, тым больш прыходжу да высновы, што гэта нэтфліксаўскі аналаг "Зялёнага слоніка".


Мне тэрмінова трэба паглядзець штось нармальнае, спадар Верхувен, дапамажы.


Коратка пра ўвесь фільм у адным кадры.



17 last posts shown.

105

subscribers
Channel statistics