#сериал #новинка #фэнтези
Што можна сказаць па першым двум серыям? Па-першае, Interview with the Vampire - не дакладная экранізацыя Энн Райс. Хутчэй за ўсё, пісьменніца б засмуцілася, калі б пабачыла, што яе персанажа зрабілі чорнаскурым суценёрам у Новым Арлеане. Але адчайныя часы патрабуюць адчайных мер. Магчыма, прадзюсэры хацелі больш людзей розных рас. Альбо ж эта сыграе нейкую ролю ў будучыні. Пакуль цяжка сказаць.
Па-другое, серыял зусім іншы па танальнасці ў параўнанні з фільмам 1994 года. Там усё было млява-прыгожа, декадэнцкі. Тут жа шмат гумару (спадзяюся, стваральнікі заклалі яго наўмысна, інакш сцэна з палякам у Дубаях губляе ўвесь свой бляск). Ну і калі Брэд Пітт і Том Круз толькі пераглядаліся, то ў серыяле 2022 года Луіс і Лестат нармальна так даюць жару.
У трэціх, мне падабаецца інтрыга з журналістам. Што ж такога папрасіў Луіс у іх мінулую сустрэчу?
Канешне, нічога не зможа зацямніць аднайменнае кіно. Але і серыял не такі ўжо і благі. Неглыбокі, так, з жахлівымі спецэфектамі (я ніколі не забуду аніматронную лісу). Але не благі.
Ну і прыгожыя мужчыны ў галоўных ралях - буйны плюс.