Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Бразевіч пра чэмпіёнства: «Мы не дастаткова стабільныя, на мой погляд, каб сёння змагацца»
Брэсцкае «Дынама» — адна з дзвюх каманд, якія дагэтуль не прайгравалі ў бягучым сезоне.
Апроч гэтага, атака каманды Бразевіча на дадзены момант найлепшая ў лізе (18 галоў).
Найлепшы паказчык і па розніцы забітых і прапушчаных (+12).
Але ўся гэтыя сістэма трымаецца за кошт трох гульцоў: Гардзяйчук (5 галоў і 3 перадачы), Баркоўскі (3+4), Карцоў (4+2). З 18 галоў «Дынама» ў 14 паўдзельнічаў хаця б адзін футбаліст з гэтай тройкі.
Бразевіч мае рацыю, калі ён кажа пра праблемную лаўку Брэста. Калі 36-гадовы Кісляк з’яляецца самым прыярытэтным варыянтам для ўзмацнення гульні, нельга сказаць, што ў «Дынама» шырокі выбар футбалістаў. А ўвесь сезон прайсці без пашкоджанняў амаль нерэальна, таму натуральны ўзровень «Дынама» можна будзе адчуць толькі на дыстанцыі.
Так, Брэст, найхутчэй, не трапіць у медалі, але за топ 5 змагацца дакладна будзе.