У абароне вужэй, у атацы шырэй


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


На прасторах беларускага футбола

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Усе галы Шкурына ў сезоне 2023/24

Учора «Сталь» з чырвонай карткай прайграла ў матчы супраць «Лодзі», але гульня зусім не ўплывала на турнірную табліцу. Шкурын зарабіў пенальці і самастойна яго рэалізаваў.

За сезон у Ekstraklasa Шкурын забіў 16 галоў і аддаў 5 перадач. 9 — правай нагой, 3 — левай, 4 — галавой. Усе выніковыя ўдары былі зробленыя ўнутры штрафной плошчы.

Яшчэ 2 мяча Ілля афарміў у Кубку Польшчы, але «Сталь» выляцела яшчэ на стадыі 1/8.

На відэа ўверсе можна ўбачыць усе галы Іллі ў рэгульным чэмпіянаце🔥

Учора быў апошні матч Шкурына ў «Сталі»?

📹: Ekstraklasa


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Рэакцыя Кавалевіча на перамогу ў Кубку

«Нёман» на класе абыграў «Іслач» і заваяваў першы за 31 год трафей. Для Кавалевіча Кубак стаў трэцім у трэнерскай кар’еры. Паміж першым і апошнім прайшло ажно 15 гадоў.

Кавалевіч абяцаў моцную прэс-канфярэнцыю пасля фіналу і ён яе выдаў.

Па-першае, ён лічыць, што на эмацыйным узроўні Кубак быў у гродзенцаў яшчэ раней.

Мы гэты фінал выйгралі, калі перамаглі [у паўфінале] мінскае «Дынама». Вось калі мы гэта зрабілі, я ні на секунду не сумняваўся, што «Нёман» у выніку возьме трафей.


Па-другое, падобна, Кавалевічу спадабалася кіраваць камандай на трыбунах, таму ён дазваляе сабе нават такія фразы.

Мы былі мацней па класе, па духу, па чым заўгодна. Мы не мелі права прайграць пасля таго, што з намі рабіла федэрацыя да Кубка. Кубак ім няхай падорыць [генсак АБФФ] Жардзецкі, у краме купіць.


«Нёман» прайшоў гэты турнір з 6 сухімі перамогамі з 7 матчаў і насамрэч заслугоўвае Кубак.

Пасля перамогі гарадзенцы пачнуць кваліфікацыю Лігі Канфярэнцый з 2 раўнда.

📹: Беларусь 5


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Дубль Шыкаўкі

«Карона» ў табліцы live застаецца ў Ekstraklasa!

Адназначна лепшы гулец матчу і лепшы гулец сезона ў камандзе. 10 юбілейны гол беларуса ў сезоне👏🏻

UPD: «Карона» займае 14 месца і застаецца ў Ekstraklasa!

📹: Ekstraklasa


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
16 гол Шкурына ў чэмпіянаце

І першы з пенальці. Сам зарабіў — сам забіў.

«Сталь» гуляе з чэрвонай карткай з 20 хвіліны і прайграе 1:3, але Ілля працягвае прадаваць сябе ў «Балонню»🔝

📹: Ekstraklasa


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Шыкаўка забівае за «Карону»

Пакуль «Нёман» перамагае ў кубку, «Карона» Шыкаўкі змагаецца за захаванне прапіскі ў польскай эліце.

Яўген толькі што зрабіў лік 1:1 у матчы з «Лехам». Для таго, каб заняць 15 радок, «Кароне» абавязкова трэба перамагаць і чакаць паразу «Варты».

«Варта» гарыць 3:0, а каманда Шыкаўкі гуляе ў большасці🔥

📹: Ekstraklasa


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Знайшоўся момант, пасля якога былі дыскваліфікаваныя два трэнеры «Іслачы»

Камароўскі з калегам атрымалі 3 матчы бана і штрафы па 400 рублёў.

І, як вынік, гэтая дыскваліфікацыя выпала на фінал, дзе «Іслач» можа ўзяць свой першы трафей.

Фармулёўка гучыць так👇🏻

Абразлівыя паводзіны футбаліста ці афіцыйнай асобы клуба (каманды) у тым ліку, да, падчас і пасля матчу, г. зн. выкарыстанне ненарматыйнай лексікі, абразлівых слоў і выразаў, а таксама абразлівых жэстаў у дачыненні да суперніка і іншых асоб, якія не зʼяўляюцца афіцыйнымі асобамі матчу, караецца дыскваліфікацыяй на тэрмін ад 2 да 5 матчаў і штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.


Выглядае як звычайнае святкаванне. Напрыклад, падобнае было ў Біёнчыка ў Салігорску. Толькі трэнер «Славіі» пад санкцыі не трапіў.

Справядлівае рашэнне?

📹:
https://t.me/sportbel6


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Фінал кубку без галоўных трэнераў і «галиматья» з Алыкулавым

Сёння ў Жодзіне адбудзецца фінал Кубку Беларусі паміж «Нёманам» і «Іслаччу».

Цікава, што Кавалевіч і Камароўскі ўжо перамагалі ў кубку разам 15 гадоў таму. Першы быў трэнерам «Нафтана», а Камароўскі гуляў пад яго кіраўніцтвам.

Зараз абодва трэнеры будуць назіраць за фіналам на трыбунах праз дыскваліфікацыю.

Не глядзечы на тое, што судзейская камісія адмяніла карткі Алыкулова, прапусціць матч і ён. Кавалевіч выказаўся пра гэта на прэс-канфярэнцыі, і не факт, што гэта не прывядзе да працягу ягонай дыскваліфікацыі☝🏻

Для гродзенцаў сённяшні дзень — гэта магчымасць выйграць першы трофей за 31 год, а для каманды з Мінску — першы ў гісторыі.

📹: Высшая лига


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Найлепшая атака супраць найлепшай абароны

Адбыўся матч брэсцкага «Дынама» супраць «Тарпеда» — першы матч супраць каманды, якая рэальна ставіць перад сабой задачу чэмпіёнства. І адразу першая параза ў сезоне.

Ужо 7 матч каманда Молаша згуляла на нуль. Пры ўсёй крытыце стыля «Тарпеда», жодзінцы забілі столькі ж, колькі ўмоўна атакуючы «Нёман». І выйшлі на чыстае першае месца.

А далей яшчэ і даволі лёгкі графік: «Днепр», «Віцебск», «Іслач», «Шахцёр». Вымалёўваюцца мінімум 10 балаў, якія «Тарпеда» проста мусіць забіраць.

Скавыш, дарэчы, сваімі галамі прынёс Жодзіна 12 ачкоў. 5 мячоў — 4 пераможных. Адзін гол за 97 хвілін у сярэднім у чэмпіянаце. Дакладна лепшы траснфер «Тарпеда» летам.

📹: Высшая лига


Сыход Ахмедзі як сімвал канчатковай смерці чэмпіёнскага «Шахцёра»

Сёння стала вядома, што Ахмедзі пакідае «Шахцёр».

Сімвалічна, што адбылося гэта пасля 100 матчу легіянера за клуб.

У складзе «гарнякоў» заставалася 4 чэмпіёны 2022 года. І толькі Чэрнік з Ахмедзі перамагалі яшчэ ў 21, але толькі албанец згуляў больш за палову матчаў чэмпіянату і бясспрэчна быў лідарам.

Ужо бягучым розыгрышы ЧБ Ахмедзі заставаўся адзіным легіянерам у «Шахцёры» і, па сутнасці, адзінай статуснай зоркай, таму сыход з каманды, якая імкліва падае ў Д2, выглядае лагічна.

Трэба азначыць і невялічкі канфлікт з Суворавым пасля кубку, калі Валона замянілі пасля першай паловы.

Маю устанойку павінны выконваць усе. Калі ты ў чымсьці адстаеш ці не хочаш рабіць, прабач. Есць іншыя хлопцы, няхай гэта будзе моладзь, але будуць выходзіць яны.


А зараз Ахмедзі на фоне чутак пра банкруцтва «Шахцёра» знойдзе лепшы варыянт для працягу кар’еры, хутчэй за ўсё, па-за Беларуссю.

Салігорскай чэмпіёнскай спадчыны амаль не засталося.

📸: «Шахцёр»


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Хатнія поспехі «Слуцка»

Пасля 5 тураў ЧБ у актыве «Слуцка» быў 1 бал. Прасочвалася інфармацыя, што ў клубе існуюць фінансавыя праблемы.

Потым адбылася першая перамога над «Шахцёрам», акурат пасля якой з’явіліся паведамленні аб тым, што «цукровы» клуб закрыў фінансавыя пытанні па даўгах за 2024 год.

Пасля гэтай падзеі ў Слуцку двойчы пацярпелі лідары чэмпіянату. Менавіта са «Слуцка» пачалася серыя параз «Славіі», а ўчора прайграў яшчэ і «Нёман».

7 з 10 сваіх балаў каманда Гурыновіча набрала дома. Усім калектывам Найвышэйшай лігі ў бягучым сезоне лёгка ў Слуцку не будзе, вядома, пры належнай матывацыі у гаспадароў.

📹: БФФ


УЕФА дыскваліфікаваў «Шахцёр» з сваіх турніраў

Бан будзе дзейнічаць на сезоны 2024/25, 2025/26, 2026/27. Апроч гэтага, на салігорскі клуб накладзены штраф памерам 1 мільён 10 тысяч €.

Усё гэта адбылося праз тое, што клуб не даў «справаздачу аб пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці па ліцэнзаванні клуба».

«Шахцёр» ужо падаваў апеляцыю, але яе не прынялі.

Улічваючы становішча ў табліцы, дзе «Шахцёр» мае -16 балаў, «гарнякі» пачнуць наступны сезон у Першай лізе, таму бан на еўракубкі крытычным не выглядае. А вось штраф больш, чым у мільён еўра будзе значна замінаць вяртанню ў Найвышэйшую лігу.

📸: «Шахтёр» Солигорск


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
«Карона» захоўвае шанцы ў барацьбе за прапіску ў Ekstraklasa з дапамогай гола Шыкаўкі

У двух апошніх матчах каманда Шыкаўкі мусіла набраць 6 балаў. У першым з двух «фіналаў» «Карона» перамагла «Рух».

Беларускі нападнік выйшаў на замену на 67 хвіліне і ўжо праз 8 хвілін забіў 8 гол у чэмпіянаце. На дадзены момант ён лепшы бамбардзір «Кароны».

Наступны матч каманда з Кельцэ ў гасцях згуляе супраць матываванага «Леха», які дагэтуль змагаецца за еўракубкі.

У чэмпіянаце Польшчы перад апошнім турам на вылет з 16 месца прэтэндуюць 5 каманд. «Карона» Шыкаўкі знаходзіцца ў найгоршым становішчы, але перамога ў гасцях можа ўсё выправіць.

Навогул, Ekstraklasa ў гэтым сезоне вельмі канкурэнтная. Розніца паміж 1 месцам і зонай вылету складае толькі 25 ачкоў (для параўнання, у АПЛ паміж «Сіці» і «Лутанам» 66 балаў).

📹: Ekstraklasa


Скора можна будзе святкаваць першы дзень нараджэння канфлікту Панюкова і Біёнчыка

Амаль год футбаліст і яго былы трэнер перакідваюцца з’едлівымі фразамі. Падчас гэтага Панюкоў нават паспеў змяніць два клуба.

Храналогія канфлікту ў самых яркіх цытатах☝🏻


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Асабістая перамога для Панюкова

«Славія» ўчора прайграла БАТЭ і паўтарыла серыю «Нёмана».

3 паразы запар з нулём забітых у мазырчукоў. БАТЭ, у сваю чаргу, забрала 3 балы ў другім матчы запар (пасля амаль 3 месяцаў без перамог).

Біёнчык яшчэ на саракавой хвіліне прызнаў памылкі ў стартавым складзе і здзейсніў трайную замену ў стыле Скрыпчанкі. «Славія» з пяццю заменамі ў першым тайме выйшла па гэтаму паказчыку на другое месца. У «Дынама» дыгэтуль на дзве больш (і матч у запасе).

Галоўная сюжэтная лінія матчу — супрацьстаянне Біёнчыка і Панюкова. Пасля сыходу з «Славіі» праз канфлікт з трэнерам расійскі нападнік згуляў супраць Біёнчыка двойчы. Нічыя ў складзе «Нафтана» з забітым голам і перамога ўчора. Ідэальныя ўмовы, каб працягнуць правакацыі ў бок былога трэнера.

«Славія» ўжо адстае ад часова першага «Нёмана» на пяць балаў, а ўперадзе яшчэ і хатні матч з мінскім «Дынама».

📹: Беларусь 5


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Брэст забірае чарговыя 3 балы

Перамаглі ў гасцях «Слуцк», які яшчэ 2 тыдні таму на гэтым полі спыніў «Славію» і скончыў яе серыю без параз.

Лік 4:1 з дублем ад Карцова. Адзін гол нападнік «Дынама» забіў ударам праз сябе.

У Брэста 19 балаў, яшчэ 2 не хапае да «Нёмана», які часова займае першае месца, бо працягвае збіраць перамогі з Кавалевічам на трыбунах.

Калі абстрагавацца ад месца ў табліцы і зазірнуць у графу забітых, мы ўбачым, што «Дынама» пераўзыходзіць усе каманды лігі. 22 мяча. У тый час, калі ў першага «Нёмана» ў 2 разы меньш.

Самая моцная і разнастайная атака да дадзены момант.

📹: Высшая лига


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Сёння «Сталь» згуляе супраць любімай каманды Шкурына

У першым крузе чэмпіянату Сталь абгуляла «Пагонь» з лікам 3:2. Менавіта тады Шкурын забіў свой адзіны хет-трык у бягучым сезоне польскай лігі.

Каб выйсці на першае месцы ў спісе бамбардзіраў Ілле не хапае як раз 3 мячоў.

Ад беларусаў «Пагонь» у 2024 пацярпела двойчы: акрамя Шкурына, Чычкан з ягонай «Віслай» перамаглі каманду з горада Шчэцын у фінале кубку.

📹: Ekstraklasa


Як справы ў «Заглембе» пасля Хацкевіча?

Варта нагадаць, што Хацкевіч прапрацаваў у Польшчы меньш за 4 месяцы і сышоў пасля канфлікту з фанатамі.

Пры беларускім трэнеры: 6 гульняў, 4 паразы і дзве нічыі. Забілі 1, а прапусцілі 11 (-10).

З новым спецыялістам: 7 гульняў, 4 паразы, 3 нічыі. Забілі 5, прапусцілі 10 (-5).


Ці можна сказаць, што гэта прагрэс? Напэўна, так. Але каманда яшчэ за 5 тураў да фінішу афіцыйна выляцела з Д2 Польшчы.

Нават пасля прыходу Хацкевіча застацца ў Д2 было цяжка, а, улічваючы перашкоды ў выглядзе фанатаў, зрабіць гэта было нерэальна.

Дарэчы, налета Хацкевіч хоча вярнуцца ва Украіну.

3 УПЛ варыянты будуць. Спадзяюся. Зараз у многіх каманд вырашальныя моманты — хто змагаецца за медалі, хто за захаванне прапіскі, а хто даволі спакойна сябе адчувае ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Таму няхай чэмпіянат скончыцца і тады будзе відаць, а на фінішнай прамой не трэба чуткі распаўсюджваць.


Менавіта там быў самы паспяховы арэзак яго трэнерскай кар’еры ў кіеўскім «Дынама».

📸: «Заглембе»


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Бразевіч пра чэмпіёнства: «Мы не дастаткова стабільныя, на мой погляд, каб сёння змагацца»

Брэсцкае «Дынама» — адна з дзвюх каманд, якія дагэтуль не прайгравалі ў бягучым сезоне.

Апроч гэтага, атака каманды Бразевіча на дадзены момант найлепшая ў лізе (18 галоў).

Найлепшы паказчык і па розніцы забітых і прапушчаных (+12).

Але ўся гэтыя сістэма трымаецца за кошт трох гульцоў: Гардзяйчук (5 галоў і 3 перадачы), Баркоўскі (3+4), Карцоў (4+2). З 18 галоў «Дынама» ў 14 паўдзельнічаў хаця б адзін футбаліст з гэтай тройкі.

Бразевіч мае рацыю, калі ён кажа пра праблемную лаўку Брэста. Калі 36-гадовы Кісляк з’яляецца самым прыярытэтным варыянтам для ўзмацнення гульні, нельга сказаць, што ў «Дынама» шырокі выбар футбалістаў. А ўвесь сезон прайсці без пашкоджанняў амаль нерэальна, таму натуральны ўзровень «Дынама» можна будзе адчуць толькі на дыстанцыі.

Так, Брэст, найхутчэй, не трапіць у медалі, але за топ 5 змагацца дакладна будзе.


«Нёман» з дыскваліфікаваным Кавалевічам на трыбунах забірае 3 балы ў цэнтральным матчы тура

Цяжка ўявіць больш паспяховы тыдзень для каманды Кавалевіча. Выхад у фінал кубка і перамога ў матчы з адным з галоўных канкурэнтаў у барацьбе за тытул.

✅ У «Нёмана» 3 мінімальныя перамогі запар (калі ўлічваць тое, што ў кубку з «Дынама» трэба было забіваць 2) з нулём прапушчаных.

✅ Ва ўсіх матчах з галоўнымі супернікамі падапечныя Кавалевіча пакуль перамагаюць. Па 1:0 з «Тарпеда» і «Славіяй» сёння і праход у фінал пасля матчаў з мінскім «Дынама».

У «Славіі» 2 паразы запар. Апроч гэтага, наступны матч супраць БАТЭ, якое перапыніла двухмесячную серыю без перамог. Біёнчык нарэшце сустрэнецца з Панюковым.

📸: Беларусь 5


Усё ж такі ў траснфера ёсць рацыянальнае тлумачэнне

Першы і галоўны чыннік

Самуэль Хадад — французскі агент, які як раз працуе з Банэ. Гэта чалавек з трывалымі сувязямі ў Еўропе, у якога большая частка гульцоў знаходзіцца ў топавых лігах.

Другасны чыннік, але таксама важны

Пазіцыя Банэ. У БАТЭ сенегалец пераважна гуляў у цэнтры абароны. Чаму? Адказ даволі банальны. З-за недахопу гульцоў на гэтай пазіцыі ў Барысаве. Але яго дадзенныя (фізічныя якасці і аднолькава моцныя дзве нагі) кажуць аб тым, што лінія абароны — гэта дакладна не найлепшае месца на полі для сенегальца. Калі ён і будзе атрымліваць практыку ў Францыі, то не на пазіцыі абаронцы.

БАТЭ за трансфер мусіць атрымаць 350 тысяч даляраў, пры тым, што кантракт Банэ скончыцца ў канцы 2024.

На месца сенегальца ўжо знайшлі якасную замену. БАТЭ падпісаў Афі, вядомага па гульні за «Гомель».

20 last posts shown.

38

subscribers
Channel statistics