Video is unavailable for watching
Show in Telegram
«Карона» захоўвае шанцы ў барацьбе за прапіску ў Ekstraklasa з дапамогай гола Шыкаўкі
У двух апошніх матчах каманда Шыкаўкі мусіла набраць 6 балаў. У першым з двух «фіналаў» «Карона» перамагла «Рух».
Беларускі нападнік выйшаў на замену на 67 хвіліне і ўжо праз 8 хвілін забіў 8 гол у чэмпіянаце. На дадзены момант ён лепшы бамбардзір «Кароны».
Наступны матч каманда з Кельцэ ў гасцях згуляе супраць матываванага «Леха», які дагэтуль змагаецца за еўракубкі.
У чэмпіянаце Польшчы перад апошнім турам на вылет з 16 месца прэтэндуюць 5 каманд. «Карона» Шыкаўкі знаходзіцца ў найгоршым становішчы, але перамога ў гасцях можа ўсё выправіць.
Навогул, Ekstraklasa ў гэтым сезоне вельмі канкурэнтная. Розніца паміж 1 месцам і зонай вылету складае толькі 25 ачкоў (для параўнання, у АПЛ паміж «Сіці» і «Лутанам» 66 балаў).
📹: Ekstraklasa