УЕФА дыскваліфікаваў «Шахцёр» з сваіх турніраў
Бан будзе дзейнічаць на сезоны 2024/25, 2025/26, 2026/27. Апроч гэтага, на салігорскі клуб накладзены штраф памерам 1 мільён 10 тысяч €.
Усё гэта адбылося праз тое, што клуб не даў «справаздачу аб пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці па ліцэнзаванні клуба».
«Шахцёр» ужо падаваў апеляцыю, але яе не прынялі.
Улічваючы становішча ў табліцы, дзе «Шахцёр» мае -16 балаў, «гарнякі» пачнуць наступны сезон у Першай лізе, таму бан на еўракубкі крытычным не выглядае. А вось штраф больш, чым у мільён еўра будзе значна замінаць вяртанню ў Найвышэйшую лігу.
📸: «Шахтёр» Солигорск