Упс, выявілася, што я паталягічна няздольная весьці дзёньнік офлайн: учора пасьля поўначы ў адчаі я спрабавала абнавіць нават ЖЖ. Але сёньня апоўдні невядомы мне чалавек на імя Павел Дураў даў Беларусам надзею, якой ня здолеў ім даць Марк Цукербэрг. Я паспрабую трымаць вас у курсе пратэстнага Менску навокал мяне. Мае сьведчаньні аб падзеях на Стэле 9 жніўня - у камэнтары для ізраільскага парталу “Дэталі”: https://detaly.co.il/minsk-stal-polem-boya-ya-videla-kak-mashina-protaranila-tolpu/. Падпісвайцеся на гэты канал, калі цікавая мая оптыка.