Radio MARYJKA


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


naviny.my

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


Беларусь і Ўкраіна - браты навек❤️. Вельмі шмат салідарнасьці сёньня з Кіева, Львова, Харкава, Луцка... Вось прынамсі дзве спасылкі з маім удзелам.

Размова з Васілём Шандро на “Грамадзкім радыё”: https://hromadske.radio/podcasts/hromadska-hvylya/meni-zdaiet-sia-my-ne-vdiahnemo-zhalobu-ts-oho-razu-vse-skinchyt-sia-dobre-bilorus-ka-pys-mennytsia-mariia-martysevych?fbclid=IwAR1mYFf4L9q0cKE2QaGryc7J3pe7Q3Q2Ve-0-9KRKUTKDIj-LmZC7Waq9-4

Выдатная падборка беларускай пратэстнай паэзіі (1990-я - 2020) у крутых украінскіх перакладах на сайце “Читомо”. Якасная рэдактарская праца, якую зрабіла Ія Ківа. Публікацыя моцная як гістарычным кантэкстам, так і паэтыкай. https://www.chytomo.com/ty-dykhatymesh-inshym-povitriam-virshi-biloruskykh-poetiv/

А 31 жніўня з паэтам Алегам Коцаравым правядзем “Вечар салідарнасці” - медыямрст паміж украінскім і беларускім ПЭНамі. Анонс зраблю неўзабаве.д


Эўрапэйская салідарнасьць зь Беларусьсю прымае самыя розныя кшталты. Напрыклад, учора падпісчык-ісляндзец даслаў мне гэтае фота з бару. Музычныя гурты запісваюць песьні пра Беларусь, паэты перакладаюць беларускія вершы на свае мовы, журналісты робяць матэрыялы і этэры, каб інфармаваць свае краіны пра падзеі ў Беларусі. І гэта толькі тое, што праходзіць празь мяне асабіста - я разумею, што не магу акінуць вокам увесь айсбэрг падтрымкі. Дзякуй вам, сябры!


Самыя важныя словы, пачутыя намі ад аб’яднанага штабу - “мы прапануем беларусам абараніць свае галасы прыймальным для іх спосабам”. Так пакуль і выходзіць: пратэст шматаблічны і нагадвае гурткі па інтарэсах у летніку. Я не ўхваляю сілавога супрацьстаяння ўладам, але дапускаю, што ёсць людзі, якія хочуць пагуляцца ў “зарніцы”. Важна разумець адно: пратэст у Беларусі найперш мірны, гвалт правакуюць выключна сілавыя структуры.

Мне асабіста як дзевачцы сёння падабаецца выгульваць белыя сукенкі, спадніцы, кеды, стужкі. Мы бачым, што кветкі раздражняюць лукашыстаў значна больш за кактэйлі Молатава.

Супольнасці ўсё больш упэўнена гуртуюцца і працягваюць адстойваць свае цэхавыя інтарэсы, заклікаць да мірнага рашэння канфлікту адозвамі ды адкрытымі лістамі. Мы таксама ўчора збіраліся пісьменніцкім колам, думалі, што мы можам рабіць. І адказ відавочны: будзем, як і раней, не маўчаць, выказвацца па сітуацыі, якая штодня змяняецца. Мы не ведаем, што будзе заўтра, таму не ведаем, што заўтра скажам, але ведаем мэту - каб усё павярнулася да лепшага і найлепшым для ўсіх чынам.

Ранейшыя выказванні сябраў Беларускі ПЭН-цэнтр можна пачытаць пад хэштэгам #ПЭНгаворыць. Напрыклад, тут мая падборка вершаў салідарнасці: https://pen-centre.by/2020/08/13/maryya-martysevich-vershy-salidarnasczi.html




Упс, выявілася, што я паталягічна няздольная весьці дзёньнік офлайн: учора пасьля поўначы ў адчаі я спрабавала абнавіць нават ЖЖ. Але сёньня апоўдні невядомы мне чалавек на імя Павел Дураў даў Беларусам надзею, якой ня здолеў ім даць Марк Цукербэрг. Я паспрабую трымаць вас у курсе пратэстнага Менску навокал мяне. Мае сьведчаньні аб падзеях на Стэле 9 жніўня - у камэнтары для ізраільскага парталу “Дэталі”: https://detaly.co.il/minsk-stal-polem-boya-ya-videla-kak-mashina-protaranila-tolpu/. Падпісвайцеся на гэты канал, калі цікавая мая оптыка.


Скрыжаваньне Сурганава і Кузьмы Чорнага. Сустрэлі суседзяў на пратэстах. Вечар 10 жніўня.

6 last posts shown.

49

subscribers
Channel statistics