Эўрапэйская салідарнасьць зь Беларусьсю прымае самыя розныя кшталты. Напрыклад, учора падпісчык-ісляндзец даслаў мне гэтае фота з бару. Музычныя гурты запісваюць песьні пра Беларусь, паэты перакладаюць беларускія вершы на свае мовы, журналісты робяць матэрыялы і этэры, каб інфармаваць свае краіны пра падзеі ў Беларусі. І гэта толькі тое, што праходзіць празь мяне асабіста - я разумею, што не магу акінуць вокам увесь айсбэрг падтрымкі. Дзякуй вам, сябры!