Макс Шчур


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Паэт, будыст, ляўрэат Гедройця

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Уладзік Бохан | Владислав Бохан
Сегодня 43 день рождения беларуского анархо-партизана Игоря Олиневича, который, как и многие другие, он встречает в заключении.

И к этой дате вышло совместное с Tribunal.info расследование с внутренними документами из ментовских баз касательно дела "анархо-партизан".

Текст по ссылке:
https://www.patreon.com/Tribunal_info/posts/chiornoe-znamia-168629692

Канал БНТ:
https://t.me/tribunal_info


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️ Жорсткае збіццё ў бусіку і пагрозы згвалціць: як КДБ катаваў Алеся Чумакова за беларускі альбом

Алесь Чумакоў – вядомы беларускі музыкант, бард і майстар традыцыйных інструментаў. 28 лістапада 2025 года ягонае жыццё падзялілася на "да" і "пасля": творцу затрымалі супрацоўнікі КДБ, выманіўшы з кватэры пад відам суседзяў. Музыку абвінавацілі ва "ўступленні" ў Раду культуры і ў тым, што ён "гуртаваў людзей дзеля расхіствання канстытуцыйнага строю". Насамрэч падставай для крымінальнай справы стаў новы фольк-альбом, які Алесь запісаў пры падтрымцы Рады і слухачоў.

У вялікай размове Алесь узгадвае, як выжываў у бетонным карцары, дзе даводзілася спаць на падлозе, як у няволі губляў зубы пад прапаганду пра "кепскія ўмовы ў Латвіі" і вар'яцеў ад расійскай папсы. Як дзевяць месяцаў нон-стоп сніў свае канцэрты ў рэал-тайме. А таксама Алесь распавядае, калі адбудзецца рэліз таго самага альбома ў эміграцыі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121262

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка


Репост из: Право на восстание
​Игорю Олиневичу исполнилось 43 года. Подобно Михаилу Бакунину, который, сменив заключение в Шлиссельбургской крепости в феврале 1857 года, свой 43-й день рождения встречал в мае того же года, будучи уже в ссылке в Томске. Также и Пётр Кропоткин свои 43 года встретил во французской тюрьме Клерво, куда его заключили после Лионского процесса над анархистами. И точно также, как его великие предшественники, Игорь не теряет времени в заключении – он много читает и очень много пишет. Последние его глобальные рассуждения на тему исторических процессов и развития человечества откликаются даже некоторым современным беларуским интеллектуалам. На днях мы опубликуем очередной очерк беларуского анархиста.

Постепенно и очень медленно в Беларуси освобождаются выкупаются политзаключенные. Но, как мы не раз писали, Игорь Олиневич и анархо-партизаны слишком "дорогой товар", чтобы их променяли на снятие санкций и прочие капиталистические блага. К нам доходит информация о том, что на анархистов, в частности на Игоря, не прекращается давление, их стараются держать  в максимальной изоляции.

Прикрепляем рисунок Сергея Романова, друга и соратника Игоря. И в очередной раз пожелаем, кроме здоровья и стойкости, быстрейшего воссоединения старых товарищей.

З днём рождения, Игорь!

✉️ Поддержать:
Олиневич Игорь Владимирович
ИК № 20
Гомельская обл., Мозырский р-н,
Михалковский сельсовет, 70
247755

📲 Напісаць ліст онлайн праз форму на сайце АЧК (з Беларусі праз VPN)

✊ Заданаціть АЧК на дапамогу таварыш:кам

👕 Купіць мэрч, усе атрыманыя сродкі ідуць на дапамогу


Віншаваньні Ігару з народзінамі — і чакайма ягоных наступных тэкстаў, папярэднія надзвычай цікавыя. Моцнага яму здароўя і хуткага вызваленьня!




Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі? Стрым з гусляром Алесем Чумаковым

Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта "Стары Ольса" і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро”.

Алеся вызвалілі з-за кратаў 16-га верасня — і дэпартавалі ў Літву, адкуль ён пераехаў у Польшчу. Што прымушала музыку заставацца ў Беларусі, нават пад пагрозай затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд за "экстрэмізм" і асабліва фармулёўка віны? Абмяркоўваем гэта і іншае з гусляром, удзельнікам “Старога Ольсы” Алесем Чумаковым: https://www.youtube.com/watch?v=JC1vL9Ydk34


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня. 90 гадоў Сямёну Шарэцкаму — апошняму старшыні Вярхоўнага Савету → https://smarturl.click/mqw58G

Улетку 1996 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум пра пашырэньне ягоных паўнамоцтваў. У адказ 11 верасьня Шарэцкі выступіў са зваротам да беларускага народу:

«Людзі, будзьце пільныя! У рэспубліцы запахла фашызмам!»


19 лістапада ў Канстытуцыйны суд былі перададзеныя 73 дэпутацкія подпісы за імпічмэнт Лукашэнку.

Але ўначы на 22 лістапада Шарэцкі пад ціскам высокапастаўленай дэлегацыі з Расеі паставіў подпіс пад пагадненьнем, якое сарвала імпічмэнт.

📕 Пра тыя лёсавызначальныя для Беларусі падзеі падрабязна расказаў Сяргей Навумчык у дакумэнтальнай кнізе «Дзевяноста шосты».

Пра іншыя гістарычныя падзеі 23 верасьня чытайце на сайце Свабоды.


Репост из: Беларускае Радыё Рацыя
📌 Наваградак — адзін з тых беларускіх гарадоў, дзе гісторыя адчуваецца не як пералік дат, а як жывая прысутнасць.

🔻 Тут асабліва выразна разумееш: Беларусь мае ўласную дзяржаўную, культурную і еўрапейскую традыцыю.

🔻 Гэты горад вучыць глядзець на Беларусь не як на маладую краіну без глыбокіх каранёў, а як на еўрапейскую нацыю з уласнымі сталіцамі, героямі, драмамі і культурнымі вяршынямі.

https://racyja.com/by/vandrouki/navahradak-horad-mindouha-i-mickevica/


Любімы горад Беларусі.


Репост из: RozUM Media
Беларускія кнігі — у Любліне!

25–27 верасьня сустракаемся на Lubelskie Targi Książki. Кнігі беларускіх выдавецтваў шукайце на стэндзе Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў.

📍 Targi Lublin, Hala C, стэнд № 43

А ў суботу, 26 верасьня, запрашаем на дзьве сустрэчы:

🕓 16:00 — Дар’я Рак
Прэзэнтацыя кнігі «Я/МЫ — Эміграцыя»
📍 Scena Parter

🕔 17:00 — Антон Бяляеў
Прэзэнтацыя кнігі «Як я правёў гэтае лета»
📍 Scena Antresola

Чакаем у Любліне. Да сустрэчы!


Репост из: DW Беларусь
Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме - у Любанскім раёне Беларусі

Пісьменніцу, журналістку і перакладчыцу Святлану Курс, вядомую пад псеўданімам Ева Вежнавец, пахавалі побач з месцам, дзе яна нарадзілася. Яе магіла знаходзіцца на вясковых могілках у Баянічах, побач з вёскай Загалле Любанскага раёну. Пісьменніцу пахавалі побач з бабуляй, якая стала правобразам гераіні яе аповесці "Па што ідзеш, воўча?", піша "Наша ніва".

54-гадовая выбітная пісьменніца памерла 19 ліпеня 2026 года ў Варшаве пасля працяглай барацьбы з анкалагічнай хваробай. Згодна з яе воляй, цела было крэміравана. Фота магілы Святланы Курс ў Беларусі размясціў у сацсетках экс-кіраўнік фонда BySol Андрэй Стрыжак.

@dw_belarus


Репост из: ТРАСЯНКА
Глузд часьцей спрабуе разьвязаць праблему, нешта дадаючы, хаця часам лепшае выйсьце – прыбраць лішняе.
 
Навукоўцы спраўдзілі гэта на простым экспэрымэнце зь Lego. (https://www.nature.com/articles/s41586-021-03380-y) Удзельнікам далі пляцхорму, якая трымалася на адным кубіку, і папрасілі зрабіць канструкцыю ўстойлівай настолькі, каб зьверху можна было пакласьці сапраўдную цагліну.
 
За правільнае рашэньне плацілі $1, але за кожную дабаўленую дэталь адымалі па 10 цэнтаў. Бальшыня ўдзельнікаў проста дадавалі яшчэ некалькі кубікаў і атрымлівалі 70 цэнтаў.
 
Хаця разьвязаньне было прасцейшым выгаднейшым: прыбраць адзіны кубік, які рабіў канструкцыю няўстойлівай.
 
Гэты эфэкт працуе і ў жыцьці. Замест таго каб скарачаць, мы часцей дадаем: яшчэ адну сустрэчу, яшчэ адзін пункт у меню, яшчэ адну рэч у кватэру, яшчэ адну прыладу ў працоўны працэс. Хаця маглі б не дадаць новае, а прыбраць тое, што ўжо перашкаджае.


Репост из: Беларускае Радыё Рацыя
Школа ў Наваградку стала насіць імя Язэпа Драздовіча
 
З Наваградкам Язэпа Драздовіча звязвае навукова-творчая экспедыцыя, выкладанне ў Наваградскай Беларускай гімназіі ў перыяд з 1927-1929 гг., а таксама яго графічныя працы горада.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/skola-u-navahradku-stala-nasic-imja-jazepa-drazdovica/


Памятаю, які быў шчасьлівы, калі мог некалькі гадоў жыць у Беларусі пад бел-чырвона-белым сьцягам, які быў і застаецца для мяне сымбалем свабоды. Дзякую ўсім, хто спрычыніўся тады да спраўджаньня маёй дзіцячай мары — і мары многіх нацыянальна-сьвядомых беларусаў ХІХ-ХХ стагодзьдзя.


Репост из: STATKEVICH M
ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА
перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г.
Паважаны Вярхоўны Савет! Прыйшоў час, калі на самым высокім заканадаўчым узроўні разглядаюцца пытаньні зацьвярджэньня гістарычна-нацыянальных сымбаляў беларускага народу — бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў беларускай дзяржавы.
Пытаньні, як тут ужо казалася, вельмі важныя, складаныя і заблытаныя як палітыкамі, гэтак і навукоўцамі. Склалася так, што мы цяжка і доўга ішлі да ўсьведамленьня неабходнасьці зрабіць менавіта гэта. Ня буду называць прычыны, зь якіх тое не было зроблена раней. Можна толькі сказаць, што ў мінулым была і нерашучасьць у доказах з боку навукоўцаў, зьвязаная, відаць, з палітыканствам, непрыманьнем некаторымі коламі рэальных гістарычных і нацыянальных асаблівасьцяў нашага народу.
Я ў свой час даволі падрабязна вывучаў гэтую праблему. Уважліва пазнаёміўся з высновамі і прапановамі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР, прэзыдыюму Беларускай Акадэміі навук, вядомага навукоўцы, прафэсара Анатоля Грыцкевіча. Яны, на мой погляд, дастаткова пераканаўчыя і даказваюць неабходнасьць зацьвярджэньня ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня».
Праўда, ёсьць і матэрыялы (пра гэта казалася з гэтай трыбуны), якія гавораць, што нацыянальная сымболіка выкарыстоўвалася ў свой час праціўнікамі народу, захопнікамі ў гады Вялікай айчыннай вайны. Некаторыя таварышы ставяць пытаньне: а ці можам мы пасьля гэтага выкарыстоўваць названыя сымбалі ў якасьці дзяржаўных? Народны дэпутат Трусаў ужо адказваў на гэтае пытаньне. Я хачу толькі дадаць, што фашыстоўскія прапагандысцкія службы дзейнічалі вельмі спрытна і хітра. Тыя дзеячы выкарыстоўвалі гістарычную нацыянальную сымболіку ня толькі ў нас у Беларусі, але і практычна ва ўсіх акупаваных краінах. Гэта тычыцца і Францыі, і Польшчы, і Украіны, і нават Расеі.
Рабілася гэта дзеля таго, каб у чыста прапагандысцкіх мэтах заваяваць грамадзкую думку, давер, каб прыцягнуць насельніцтва на свой бок і паказаць сябе зь лепшага боку перад усясьветнай супольнасьцю. На нашай зямлі гэта было тым болей зручна і выйгрышна, паколькі тут у свой час настойліва адмаўлялася старая гістарычная сымболіка і паўсюль уводзілася новая.
Апроч сказанага, гэтыя прыклады паказваюць толькі тое, на мой погляд, што гэтая сымболіка рэальная і ў свой час гістарычна была агульнапрызнаная. Нейкіх іншых нацыянальна-гістарычных сымбаляў (больш папулярных, больш распаўсюджаных), Беларусь ня мела. І самае галоўнае: тое, што здаўна належыць народу, нікому ніколі нельга ні запляміць, ні забраць, ні зьмяніць.
Несумненна, што аднаўленьне нацыянальнай дзяржавы, умацаваньне яе сувэрэнітэту, немагчыма без нацыянальна-гістарычнай сымболікі. Станоўчае рашэньне гэтага пытаньня Вярхоўным Саветам Беларусі, на мой погляд, асабліва важна цяпер для рэспублікі, паколькі гэта засьведчыць, што ў Беларусі існуе нацыянальная згода, кансалідацыя ўсіх сілаў у вырашэньні самых складаных задач, якія стаяць перад грамадзтвам. Пакажа, што наша рэспубліка цьвёрда пайшла новым, дэмакратычным шляхам разьвіцьця і не зьбіраецца з гэтага шляху адступаць


Репост из: STATKEVICH M
ПАТРЫЁТ
35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у якасці дзяржаўных сімвалаў нашай краіны старадаўні герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Чалавека, які сваім выступам здолеў пераламіць настроі большасці дэпутатаў на карысць гэтага рашэння, звалі Георгій Станіслававіч Таразевіч. Я асабіста добра ведаў яго і хацеў бы распавесці пра гэту выбітную, але незаслужана забытую асобу.
Нарадзіўся Георгій Таразевіч ў 1937 годзе ў сучасным Мядзельскім раёне. Працаваў старшынём Мінскага гарвыканкама, быў старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і на гэтай пасадзе стаў адзіным з кіраўнікоў рэспублікі, які сказаў народу праўду пра тое, што, насамрэч, адбылося 26 красавіка 1986 года ў Чарнобылі. Быў намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Быў даверанай асобай Гарбачова. У гэтай якасці быў накіраваны у Вільнюс, каб вывучыць сітуацыю, якая склалася ў Літоўскай ССР пасля таго, як у студзені 1991 года савецкія войскі танкамі душылі людзей каля Вільнюскай тэлевежы. Пасля гэтага генералы патрабавалі шырокамаштабнай вайсковай аперацыі супраць прыхільнікаў незалежнасці Літвы. Але Георгій Станіслававіч сустрэўся з рознымі бакамі канфлікту і ў сваім дакладзе Гарбачову катэгарычна выступіў супраць ўжывання вайсковай сілы. У выніку эскалацыя была спынена. Дарэчы, як ён распавядаў мне, найбольш поўную і аб'ектыўную карціну сітуацыі яму абмаляваў тады ўжо былы кіраўнік мясцовай кампартыі Альгірдас Бразаўскас. Накіроўваўся ў іншыя "гарачыя кропкі" СССР. Напрыклад, аб'ектыўныя высновы камісіі, у якую ён уваходзіў, па падзеям у Грузіі, дзе салдаты сапёрнымі рыдлёўкамі забівалі дэманстрантаў, былі адрынуты З'ездам народных дэпутатаў СССР, "як прадузятыя".
Пасля распаду СССР працаваў першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі, потым амбасадарам нашай краіны ў Польшчы. Пасля рэферэндуму 1995 года публічна назваў яго ініцыятара "дурнем" і пайшоў у адстаўку. Быў абраны старшынём Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі Народнай Грамады. Ад нашай партыі ў 1996 годзе ён абраўся дэпутатам Мінскага гарсавета, дзе карыстаўся павагай большасці дэпутатаў.
Я лічу Георгія Станіслававіча сваім палітычным настаўнікам. У складаных сітуацыях я, ф зьвяртаўся да яго за парадай. Яго палітычны досвед быў унікальным, рэкамендацыі заўсёды слушнымі, а тлумачэнні іх вельмі глыбокімі. У мяне іншым разам былі ўражанні, што ён проста ўспамінае аналагічную сітуацыю. Але самае галоўнае - ён быў вельмі прыстойным інтэлігентным чалавекам, бясспрэчным патрыётам Беларусі.
Менавіта таму 35 гадоў таму патрыятычная меньшасць Вярхоўнага Савета запрасіла яго выступіць, а пракамуністычная большасць прыняла яго аргументы, што, няхай пакуль на некалькі год, вярнула нам 700-гадовы герб "Пагоня" і сцяг яго колераў.
Георгія Станіслававіча не стала ў 2003 годзе. Ён пахаваны на Ўсходніх могілках Мінска. Яго надмагілле выканана ў бела-чырвона-белых колерах.
Думаю, што лепей за ўсё было б даць слова самому Георгію Станіслававічу. Ніжэй будзе тэкст той яго прамовы 35 гадоў таму, захаваны дзякуючы тагачаснаму дэпутату Сяргею Навумчыку.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
«Граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро»

Вялікая размова з вызваленым з-за кратаў Алесем Чумаковым, ўдзельнікам гурта «Стары Ольса»: https://smarturl.click/Jk6kzD

«У маёй справе так і было напісана – альбом беларускіх народных песень. На судзе мы іх нават паслухалі. Я там балдзеў трохі.

А пракурорша такая кажа, што пазнаёмілася з матэрыяламі альбома Алеся Чумакова і нічога цікавага там не знайшла. Мяне так абурыла гэта. Я ўсё жыцьцё паклаў, каб навучыцца іграць такую музыку якасна. А яны нічога цікавага не знайшлі, нічога сабе».


Гусьляр і палітвязень Алесь Чумакоў быў вызвалены з-за кратаў 16 верасьня. У сваім першым інтэрвію пасьля вызваленьня ён расказаў, як на судзе слухаў уласныя песьні і як вымушана калядаваў у Калядзічах


Репост из: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Алесь Чумакоў спяваў калядкі ў Калядзічах, а на судзе слухаў свой альбом беларускіх песень

Праваслаўны вернік, палітвязень і музыка Алесь Чумакоў даў інтэрв’ю «Радыё Свабода» пасля вызвалення. Ён расказаў, што спяваў сукамернікам у Калядзічах калядныя песні розных народаў у беларускіх перакладах і нават зладзіў віктарыну: слухачы павінны былі адгадаць, з якой краіны паходзіць кожная песня. «Голас дрыжэў страшэнна, але нешта было», — узгадвае музыка.

Праз некалькі месяцаў песні Чумакова загучалі ўжо на судзе. Яго абвінавацілі ў тым, што ён граў беларускую народную музыку і такім чынам нібыта «гуртаваў пратэставае ядро». У матэрыялах справы асобна згадваўся альбом з 11 беларускіх народных песень, які ўключылі падчас судовага пасяджэння. У выніку Чумакова асудзілі на два гады калоніі паводле артыкула аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».

Пасля вызвалення музыка плануе выдаць як гэты альбом, так і асобны альбом калядных песень, запісаны разам з Таццянай Ячнай. Яны шмат гадоў перакладаюць на беларускую і выконваюць калядныя спевы розных народаў — ад польскіх да венесуэльскіх.


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі

Кожны вызвалены чалавек — гэта вялікая радасць. Але ў дні вызваленняў асабліва важна памятаць пра тых, каму прысудзілі велізарныя тэрміны і хто ўжо амаль шэсць гадоў застаецца ў няволі.

Расказваем пра шэсць палітвязняў, чые прысуды вымяраюцца гадамі і дзесяцігоддзямі:

Мікалай Аўтуховіч — 25 гадоў калоніі. Ветэрана афганскай вайны і актывіста затрымалі ў снежні 2020 года. Яго асудзілі адразу паводле 12 артыкулаў. У зняволенні Мікалай пастаянна зазнае жорсткі ціск: нягледзячы на сур'ёзныя праблемы з суставамі і страўнікам, яго пазбаўляюць лекаў і лістоў, а таксама ўтрымліваюць на жорсткім турэмным рэжыме.

Ігар Аліневіч — 20 гадоў калоніі. Актывіст анархісцкага руху. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года каля мяжы і асудзілі, сярод іншага, за «акт тэрарызму». Ён адбывае пакаранне ва ўмовах жорсткага рэжыму, рэгулярна трапляе ў ШІЗА і трымае галадоўкі на знак пратэсту.

Ірына Мельхер — 17 гадоў калоніі. Пенсіянерку, фігурантку «справы Аўтуховіча», затрымалі ў снежні 2020 года. Ёй ужо споўніўся 71 год — гэта быў яе шосты дзень нараджэння запар у няволі. Жанчына мае цяжкае гінекалагічнае захворванне, але не атрымлівае належнага лячэння.

Любоў Рэзановіч — 15 гадоў калоніі. Жонку праваслаўнага святара разам з мужам і сынам затрымалі ў снежні 2020 года. Яна стала фігуранткай «справы Аўтуховіча».

Сцяпан Латыпаў — 8,5 года калоніі. Арбарыста і жыхара мінскай «Плошчы Перамен» затрымалі ў верасні 2020 года. Падчас суда, заявіўшы пра катаванні, ён на знак пратэсту ўваткнуў сабе ў горла асадку. Пазней у калоніі мужчына глытаў лязо і рэзаў вены на фоне ціску і адмовы ў лячэнні.

Эдуард Бабарыка — 8 гадоў калоніі, пазней яму дадалі яшчэ 2 гады. Кіраўніка ініцыятыўнай групы свайго бацькі затрымалі яшчэ да пачатку масавых пратэстаў — у чэрвені 2020 года. Ён правёў у СІЗА тры гады ў чаканні суда.

Гэта толькі малая частка палітвязняў, якія дагэтуль застаюцца за кратамі і працягваюць адбываць шматгадовыя тэрміны.

Больш гісторый палітвязняў — prisoners.spring96.org


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
17 верасьня 1912 нарадзіўся Максім Танк, народны паэт Беларусі.

Ён калісьці сядзеў на "Валадарцы" — у 1932 годзе яго арыштавалі пасля нелегальнага пераходу савецка-польскай мяжы.

“У камеры быў адзін, падсадзілі правакатара — даў яму ў вуха. Пасля Танка вызвалілі і адправілі назад у Заходнюю Беларусь. Пашанцавала, што рана пайшоў. Праз пару год такіх проста расстрэльвалі".


20 нечаканых фактаў пра Максіма Танка: https://smarturl.click/4kLvY

Показано 20 последних публикаций.