Sudzilnia 📣


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


🔆 Кніжкі ды ідэі
👁️ Уласныя арыкулы й эсэ
☁️ Выцемкі й урыўкі

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


На канале "Алхімія этэрных алеяў" вы знойдзеце рэцэпты на ўсе выпадкі жыцьця: ад стомы, стрэсу, для спакою, добрага настрою, працы, матывацыі,  адпачынку. А таксама рытуалы з этэрнымі алеямі ды крыху магіі.

https://t.me/aromaruta


«Для сапраўднага мысьляра няма абсалютна слушных ці няслушных пунктаў гледжаньня. Недастаткова перад абліччам такіх цяжкіх праблем, як праблема часу ці шлюбу, зьвяртацца да ўласнага досьведу, да ўнутранага голасу, да розуму, да думкі папярэднікаў ці сучасьнікаў. Так можна пазнаць тое, што зьяўляецца праўдзівым для самога сябе, для свайго часу, але гэта яшчэ ня ўсё. Зьявы іншых культур кажуць на іншай мове. Для іншых людзей ёсьць іншыя праўды. Для мысьляра мусіць мець значэньне ці ўсё, ці нішто.»

Освальд Шпэнґлер, «Зьмярканьне Захаду»

#філязофія #выцемка


«Праўда, як бы глыбока яе ні закопвалі, у якія б віры ні тапілі, у якіх бы архівах ні хавалі, яна ўсё адно ўсплыве, вырвецца на волю й зьявіцца людзям у сваім першародным харастве.»

Іван Шамякін, «Сэрца на далоні»
#беларускае #выцемка


«Каб раззброіць зайсдросьнікаў, нам варта было б выйсьці на вуліцу з мыліцамі. Бо толькі відовішча нашага выраджэньня выклікае трохі чалавечнасьці ў нашых сяброў і злосьнікаў»

« Pour désarmer les envieux, nous devrions sortir dans la rue avec des béquilles. Il n’est guère que le spectacle de notre déchéance qui humanise quelque peu nos amis et nos ennemis. »

«Чтобы обезоружить завистни­ков, нам следовало бы выходить на улицу на костылях. Только наш беспомощный вид может пробудить в наших друзьях и не­другах хоть какую-то человечность.»


Эміль Чаран, «Прызнаньні і Праклёны»
#выцемка #пераклад


«Хрыстус быў назваў Сатану: «Князь сьвету гэтага», Сьвяты Павал, з ахвотай пераказыраць, трапна кінуў: «бог сьвету гэтага».
Калі ж такія аўтарытэты называюць па імю таго, хто намі дзяржавіць, ці можам мы гуляць у небаракаў?»

« Le Christ ayant appelé Satan : « Prince de ce monde », saint Paul, voulant renchérir, allait frapper juste : « dieu de ce monde ».
Quand de telles autorités désignent nommément celui qui nous gouverne, avons-nous le droit de jouer aux déshérités ? »

«После того как Христос назвал Сатану «Князем мира сего», святой Павел, желая его перещеголять, попал прямо в точку, назвав его «богом мира сего».
Как мы можем разыгрывать из себя обиженных, когда такие авторитеты откровенно называют имя того, кто нами правит?
»

Эміль Чаран, «Прызнаньні і Праклёны»
#выцемка #пераклад


Прадстаўляю вам сёньня крыху сьмешны афарызм на францускай мове, якую Ваш ведае, з кнігі «Прызнаньні й Праклёны» Эміля Чарана — францускага філёзафа. Даю на трох мовах.

«Былы палеантолаг, я некалькі месяцаў разважаў над гэтым шкілетам. Вынік — насілу некалькі старонак. Прадмет, папраўдзе гаворачы, не вымагаў шматслоўнасьці.»

«Paléontologue d'occasion, j'ai passé plusieurs mois à ruminer sur le squelette. Résultat: quelques pages à peine. Le sujet, il est vrai, n'invitait pas à la prolixité.»

«Палеонтолог-любитель, я несколь­ко месяцев размышлял над скелетом. Ре­зультат — всего несколько страниц... По правде говоря, предмет не располагал к многословию.»


#выцемка #пераклад #нясьмешна


Адвечная думка - гэта канал, які прысвечаны соцыа-гуманітарным тэорыям і навукам. Тут можна знайсці даследаванні і артыкулы, якія прысвечаны вядомым і малавядомым мыслярам айчыннай і сусветнай культур, а таксама розныя разважанні аўтара канала.


«Філязофія адлучылася ад навукі, калі яна паставіла пытаньне: якое тое спазнаньне сьвету й жыцьця, пры каторым чалавек жыве найшчасьліва? Гэта зьдзейсьнілася ў сакратычных школах: пункт гледжаньня шчасьця затрымаў кровазварот навуковага дасьледаваньня — і затрымвае яго шчэ й дагэтуль.»

Афарызм 7-ы "Парушальнік спакою ў навуцы" з «Чалавечае, занадта чалавечае», Фрыдрых Ніцшэ
#выцемка


«Падобна таму як павялічваюцца ледавікі, калі ў экватарных краях сонца мацней за раньняе паліць мора, — так, магчыма, асабліва моцнае й рослае вальнадумства ёсьць сьведчаньне таго, што дзесьці надзвычайна ўзьюрыўся жар пачуцьця.»

Афарызм 232-і "Здагадка пра крыніцу вальнадумства" з «Чалавечае, занадта чалавечае», Фрыдрых Ніцшэ
#выцемка


Змора ад "ісьціных" сэнсаў жыцьця
... ці трагікамэдыя жыцьця

🔗АРТЫКУЛ👈 (пстрык і ўсё)

Гэта першае напісанае філязоўскае эсе, дзе я паспрабаваў паразмаўляць на тэмы сэнса жыцьця, іхняю клясыфікацыі, інстынктаў як прыроду сэнсаў, сілу волі ды волю да жыцьця й пра прарокаў ды рабоў.

Я звяртаўся да творчасьці спадара Ніцшэ, карыстаўся ягонымі выцемкамі. А вось мая ідэя прарокаў нечакана займела нешта агульнае зь ідэяй мэсыянізму спадара Канчэўскага (беларускі філёзаф Ігнат Канчэўскі, трэба ж ведаць ягонае эсэ "Адвечным шляхам").

Зьмест:

- Прадмова
- Частка 1. Клясыфікацыя сэнсаў жыцьця
- Частка 2. Прырода сэнсаў жыцьця ад інстынктаў
- Частка 3. Сіла волі, воля да жыцьця й валявы чалавек


#думкі #філязофія #гістарычная_філязофія


«Усе філёзафы валодаюць тым агульным бракам, што яны грунтуюцца на сучасным чалавеку і хочуць прыйсьці да мэты праз аналіз апошняга. Міжволі ім падносіцца “чалавек” зусім, як нейкая aeterna veritas [вечная ісьціна], як заўсёднае ва ўсеагульнаю плыні, як надзейнае мерала рэчаў. Аднак усё, што філёзаф выказвае пра чалавека, ёсць, у існасьці, не што іншае, як сведчаньне пра чалавека вельмі абмежаванага прамежку часу. Брак гістарычнага пачуцьця ёсьць спадчынны брак усіх філёзафаў; шмат хто зь іх прымае нават найнавейшую форму чалавека, што паўстала пад уплывам пэўных рэлігій, порамі проста пад уплывам пэўных палітычных падзей, за трывалую форму, зь якой варта выходзіць. Яны не хочуць засвоіць таго, што чалавек ёсьць прадукт разьвіцьця, што і ягоныя пазнавальная здольнасць ёсьць прадукт разьвіцьця, тады як некаторыя зь іх хочуць нават вывесьці ўвесь сьвет з гэтай пазнавальнай здольнасьці. Але ўсё істотнае у чалавечым развіцьці адбылося ў першабытныя часы, задоўга да тых 4000 гадоў, якія мы прыблізна ведаем; у гэты апошні прамежак чалавек наўрад ці моцна зьмяніўся. Філёзаф жа бачыць “інстынкты” у цяперашным чалавеку й прызнае, што яны належаць да нязменных фактаў чалавечага жыцьця й ў гэтым сэнсе ўтвараюць нават ключ да разуменьня сьвету зусім: уся тэлеалёгія пабудавана на тым, што пра чалавека апошніх чатырох тысячагодзьдзяў кажуць як пра адвечнага чалавека, да якога ўсе рэчы ў сьвеце спрадвечна маюць прыроднае дачыненьне. Аднак усё паўстала; не існуе вечных фактаў, як і не існуе абсалютных ісьцін. Значыцца, пакуль ёсьць сьвет, патрэбна гістарычнае філёзафаваньне, а разам зь ім і ўчыннасьць сьціпласьці.»

Афарызм 2-і "Спадчынны брак філёзафаў" з «Чалавечае, занадта чалавечае», Фрыдрых Ніцшэ
#урывак #гістарычная_філязофія


Вітаю!

Здароўе па-беларуску — гэта канал, дзе я распавяду пра здаровы лад жыцьця, павелічэньне прадуктыўнасьці ды самыя разнастайныя вэрсіі самаўдасканаленьня, а ў дадатак распавяду вам пра гэта па-беларуску!

Далучаймася ды дбайма аб здароўі нацыі!

https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje


«Разважаньне страціла ўсю сваю годнасьць формы; цырыманіял і ўрачыстыя жэсты чалавека пры разважаньні зрабіліся прадметам кепікаў, і цяпер ужо наўрад ці хтосьці вытрывае мудраца старога стылю. Мы думаем занадта хутка, мімаходам, заадно, паміж усялякіх спраў і заняткаў, нават калі думаем пра самае сур'ёзнае; мы мала патрабуем ў рыхтоўлі, нават у спачынку: справа ідзе так, нібыта мы несьлі ў галаве машыну, якая толькі безупынна й круціцца, што працягвае працаваць нават пры найнеспрыяльных акалічнасьцях. Калісьці па кожным было бачна, што ён намерваўся думаць — гэта ж зьяўлялася выняткам! — што ён хацеў стаць мудрэй і выказваў гатовасьць да некаторай думкі: твары выцягваліся нібы ў малітоўным выразе, і запавольвалася крочаньне; здаралася, што гадзінамі спыняліся на вуліцы, калі “прыходзіла” думка, - на адной ці на дзьвюх нагах. Гэтак больш “пасавала справе”!»

Фрыдрых Ніцшэ, «Вясёлая навука»
#уры
вак


"Апокрыф" Максіма Багдановіча

Выпадкова, у маім календарыку я знайшоў цытату Багдановіча:

Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

Палез ў пошукавік і пазнаў пра "Апокрыф" Багдановіча, прачытаў. Цяпер вам рэкамэндую, перапячатаў сюды ў Telegraph.

Апокрыф — гэта некананічны рэліґійны тэкст, па зьместу прыблізна як Еванґельле. У гісторыяґрафіі гэта азначэньне дастасуюць галоўным чынам да раннехрысьціянскіх тэкстаў. У мастацтве — рэліґійны жанр пра жыцьція святых, леґэнды пра рай і пекла, канец сьвету.

Аўтар разважае ў творы пра мастацтва, пра ейную вартасьць, пра красу як спажытак і васілёк з пшаніцаю як іх метафары.

🔗ТЭКСТ👈 (пстрык і ўсё)
#проза


А вы ведалі, што Фрыдрых Ніцшэ пісаў вершы, ці тое віршы? Мяне адзін прывабіў даўно, з кніжкі «Вясёлая навука»; і я нават пераклаў яго з увагаю да нямецкага арыґінала, бо мне не падабаюцца ўсялякія скажэньні перакладу. Канечне, я ня ведаю нямецкую мову, але я проста захацеў і нешта зрабіў. Даю Ніцшэўскі арыґінал, мой пераклад, пераклад па-расейску й стары мой пераклад:

Das Sprüchwort spricht

Scharf und milde, grob und fein***,
Vertraut und seltsam, schmutzig und rein,
Der Narren und Weisen Stelldichein:
Dies alles bin ich, will ich sein,
Taube zugleich, Schlange und Schwein!
(Арыґінал аўтара па-нямецку)

Прымаўка гаворыць


Гостры й мяккі, груб
ы й чуйны,
Блізкі й дзікі, брудны й чысты,
Мудры й тупень у сяброўстве.
Я ёсьць усё й гэта хачу:
Голуб стаў вужом і свіньнёй.
(Мой пераклад па-беларуску)

Изречение

Я прекрасен, безобразен,
Груб и н
ежен, чист и грязен,
Мудр и глуп, хит
ер и прост.
Я — в своем единстве — разен:
Крылья у меня и хвост!
(Пераклад В. Л. Топарава па-расейску)

Таксама я даўно рабіў іншы пераклад, але я ўважаю яго не дастаткова дасканалым і перарабіў яго. Мой стары варыянт перакладу:

Прымаўка гаворыць

Гостры я й мяккі, грубы я й чуйны,
Чужнік, а
ле пад гразьзю знаёмец,
Мудры дурню й усё наадварот.
Я назаўсёды ў спадзеўным злучве:
Голуб, вужака й свіньня заадно.
(Мой стар
ы пераклад па-беларуску)

*** Дарэчы, ад нямецкага fein зьявілася беларускае файны.
#паэзія #пераклад


Цяпер артыкул па Джэку Лёндану займае 4 месца па праглядам за сёньня ва ўсёй беларускай тарашкевіцкай вікіпэдыі. Не чакаў такіх вынікаў, сапраўды!


Вы прасілі свайго судзьдзю, ваш судзьдзя зрабіў.

На невялікія ўводзіны артукула і біяґрафічны падартукул пра Джэка Лёндана сыйшло паўдня.

🔗АРТЫКУЛ на вікіпэдыі👈 (пстрык і ваў)

Падчас напісаньня ў некалькі этапаў, я ўжо пасьпеў атрымаць "картку" ад заўзятага вікіпэдыста праз правапісныя памылкі (Первый раз у жыцьці гэткую працу раблю, выбачайце. А ўнёскі я ўвогуле не рабіў). Сама картка адрасавана ўсім беларускім вікіпэдыстам тарашкевіцкага правапісу.

Напісаньне артыкула на вікіпэдыі справа ня толькі вялікая, што мяне не пужала, але й непадыходная мне. Калі пішаш на вікіпэдыі, патрэбна мысьліць фактамі, цытатамі, але я не такі чалавек: я мысьлю інтуітыўна, абагульненьнямі. Мая аматарская праца з такім мысьленьнем не адпавядае навучным прынцапам вікіпэдыі й дапушчальна толькі ў філёзофіі й публіцыстыкі, якіх мне й так дастаткова.

Шмат маіх прац на вікіпэдыі не чакайце, буду толькі нямнога правіць. Гэта быў экспэрымэнт. Мой досьвед проста мейце на ўвазе, але не цурайцеся спрабаваць: там ёсьць што рабіць.


Вы маглі заўважыць, што анідзе на беларускай вікіпэдыі няма біяґрафіі Джэка Лёндана, затое ёсьць на расейскаю і французскаю (так, я ведаю французскую). Вы хацелі бы пабачыць адносна невялічкі пераклад падартыкулу?
Опрос
  •   Ды не патрэбна! Лепш паглядзі анімэ па Дадзаю!
  •   Перакладзі з расейскай, дык ужо добра.
  •   Перакладзі з французскай!
  •   Не перанапружвайся)
20 голосов


Чаму ніхто не чытае? Японцы больш падабаюцца? А калі вы ўжо прычыталі...


«Кавалачак жыцця» — канал, які падкажа, што паглядзець увечары. Рэцэнзіі на навінкі кіно і серыялаў на роднай мове.

Показано 20 последних публикаций.