Паслухайце песню ў выкананні ўкраінскага гурта КОЛІР на словы беларускага журналіста Андрэя Аляксандрава
▪️Андрэй Аляксандраў - палітычны вязень, за кратамі ён ужо амаль паўтара года. Сёння пачаўся суд над ім і яшчэ трыма фігурантамі "справы інфармагенства БелаПАН". Андрэя абвінавачваюць у стварэнні і кіраўніцтве экстрэмістскім фармаваннем.
🔻"Я не вызнаю сябе вінаватым у тым, што мне інкрымінуюць. На суд еду без залішніх ілюзій, затое з чыстым сумленнем, і нават з прыемным хваляваннем. Нарэшце пабачу дарагіх мне людзей, шкада, вядома, што пабачу іх на лаве падсудных, але гэта цяпер папулярнае месца сустрэчы добрых людзей; а буду я на гэтым месцы побач з добрымі людзьмі, сяброўствам з якімі ганаруся", - з запіскі Андрэя Аляксандрава з-за кратаў, якую ён прасіў апублікаваць у дзень суда.
Глядзець кліп «Пакіньце мне права застацца сабой», зняты ў Мінску ў 2016 годзе.