Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле)


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Информация для "чикагцев" - местный гугл. Что, где, когда, как и полезности.
Хочешь обсудить?
Наш чат: https://t.me/SemChizei
Есть новость?
Бот для обращений: @SemChizei_bot

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


​​Двух супрацоўніц светлагорскага тэлеканала "Ранак" затрымалі па крымінальнай справе. Пераслед "Ранка" распачаўся яшчэ ў чэрвені, тады арыштавалі па адміністрацыйных артыкулах 8 чалавек. Пазней канал прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем".

Зразумела, што "Ранак" не выпускаў матэрыялы на палітычныя тэмы, інакш не праіснавалі б яны да лета 2023 г. Але сапраўдная нагода пераследу не палітычная: тэлеканалу не даравалі сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.

Якія высновы можна зрабіць з гэтай гісторыі?

Па-першае, дзяржава фактычна ўзяла на сябе адказнасць за той выбух (чым не тэрарысты, ну). І тут нічога дзіўнага. Калі за бяспеку, як і за ўсё іншае, адказваюць не спецыялісты, а ідэолагі з БРСМаўцамі, і калі грошы ў краіне ёсць толькі на мянтоў, а на мадэрнізацыю - няма, сыпацца будзе ўсё.

Па-другое, стабільнасць у тэлевізары - гэта адна з пацуковых традыцыйных каштоўнасцяў. Сыпецца - няхай, але не ў тэлевізары.

І трэцяе, галоўнае. Хлуснёй пранізана ўсё ў "краіне для жыцця". З хлусні перад выбарамі ў 1994 г лукашызм пачаўся, хлуснёй ён жыве. У праўдзе, нават бытавой, не палітычнай, пацукі адчуваюць пагрозу. Таму столькі рэпрэсій супраць выданняў, прысвечаных спорту, бізнэсу, аўтамабілям, чаму заўгодна. Праўда - экстрэмізм сама па сабе. А хлусня - падмурак лукашызму.

Кажуць, палітыкі хлусяць заўсёды, пытанне ў маштабах. Кажуць, што да хлусні дыктатур - самай нахабнай, вар'яцкай і абсурднай - людзі прызвычаіліся. Сёння "Акеанія заўсёды ваявала з Істазіяй", а заўтра "Істазія заўсёды была саюзнікам", - ніхто на хлусню не звяртае ўвагі.

Але хто кажа? Ці не той, хто хлусіць сам?

Мы прызвычаіліся, так. Але і стаміліся бясконца. Як вораг ненавідзіць праўду на ўсіх узроўнях, так і мы ненавідзім хлусню. І ўсе, хто прыйдзе пасля лукі, будуць вымушаныя прыняць гэта. Ніякай хлусні. Хопіць. За трыццаць гадоў нам нахлусілі на ўсе трыста. Мы ведаем, які монстр можа вырасці з маленечкай, нязначнай хлусні. Таму далей - толькі праўда.

Свабоду журналістам!
Свабоду "Ранку"!
Жыве Беларусь!


Репост из: Historyja
15 снежня 1934 года ў Менску нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч - прафесар, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь, адзін з трох удзельнікаў падпісання Белавежскага пагаднення, якое юрыдычна замацавала распад вязніцы народаў - СССР. Нават ужо ў часы неасавецкага аўтарытарызму, пана Шушкевіча запрашалі на розныя афіцыйныя мерапрыемствы як прадстаўніка Беларусі.


​​Чалавек прыехаў у Беларусь і апынуўся за кратамі. Чалавек прыехаў у Беларусь пасля звароту ў камісію па вяртанні і таксама апынуўся за кратамі. Чалавек выйшаў з турмы і праз месяц зноў апынуўся за кратамі. Гэта Беларусь, у нас тут усе навіны такія.

І на фоне гэтых навін часам узнімаецца старая тэма: давайце весці перамовы з лукой, давайце абмяняем палітвязняў на... Ну на нешта там абмяняем. Давайце штурхаць Захад да дыялогу.

Хтосьці адкажа, што гандляваць людзьмі нельга, хтосьці - што ў "перагаворшчыкаў" няма чаго прапанававаць рэжыму. А мы хацелі б вось што сказаць.

Палітвязні, якія зараз выходзяць з турмы, - яны выходзяць не на волю. Яны выходзяць на тэрыторыю недазаконня. Выходзяць з рызыкай зноў апынуцца за кратамі праз некалькі дзён. У грамадства, дзе ніхто не абаронены, ні звычайныя людзі, ні нават пацукі, якія таксама кожны дзень рызыкуюць трапіць у няміласць. У краіну, дзе забаронена амаль уся музыка і ўсе некамерцыйныя арганізацыі, дзе кожны новы бар можа адразу закрыцца праз данос вар'яткі, і кожны дырэктар бізнэсу можа апынуцца пад следствам, бо дзяржаве патрэбны выкуп.

Палітзняволеных, прызнаных і непрызнаных, тысячы. А людзей, што жывуць у несвабодзе, - мільёны. Выхад аднаго, ці дзесяці, ці ўсіх, каго прызналі праваабаронцы, не вызваліць іх, а вызваліць месцы ў калоніях для новых закладнікаў.

Перамовы будуць аднойчы, але пра лёс пацукоў, а не пра лёс беларусаў. І не з вусатай пачварай. А пакуль можна ўзгадаць словы Паліны Шарэнда-Панасюк: "Трэба ўсім змагацца далей, інакш пакуты палітзняволеных будуць дарэмнымі! А перагаворшчыкаў гнаць сцанай анучай!"

Свабоду палітвязням!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!


Репост из: Светлана Тихановская
«Можна «забараніць» літаратурныя творы. Але нам ніхто не забароніць ганарыцца сваёй культурай і гісторыяй»

Святлана Ціханоўская: «Апошнім часам рэжым ледзьве не штомесяц ладзіць атакі на творы «нелаяльных» сучасных аўтараў і «нязручных» класікаў.

У лістападзе рэжым прызнаў экстрэмісцкімі зборнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Яшчэ раней раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча выключылі са школьнай праграмы. Кнігі нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, як і пісьменнікаў Уладзіміра Арлова, Уладзіміра Някляева, Віктара Марціновіча, Альгерда Бахарэвіча ды іншых, канфіскуюць са школьных бібліятэк і прызнаюць экстрэмісцкімі. А спектакль па рамане «Былы сын» Сашы Філіпенкі забаранілі да паказу.

Рэжым баіцца, што праз знаёмства з гэтымі творамі, дзеці, як і дарослыя, умацуюць сваю нацыянальную ідэнтычнасць і выпрацуюць імунітэт да прапаганды і фальшу рэжыму.

Я задумалася: а што, на меркаванне ідэолагаў, павінны чытаць нашыя дзеці? Наўрад ці іх зацікавяць артыкулы прапагандыстаў ці проза Мікалая Чаргінца.

Наадварот, дзеці і падлеткі павінны чытаць літаратуру, якая падштурхоўвае іх да разважанняў, узбагачае кругагляд і абуджае гонар нашай культурай і гісторыяй.

Для гэтага беларусы стварылі мноства пляцовак, дзе можна чытаць і нават слухаць творы беларускіх аўтараў, а таксама замежную літаратуру ў беларускім перакладзе. Хачу параіць вам інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» і «Беларускую палічку», аўдыявыдавецтва «Кніжны воз», аўдыятэку ПЭН-цэнтра, а таксама праекты «Казкі дзеткам» і «Беларускія аўдыякнігі».

Чытайце беларускія творы самі і разам з дзецьмі! Бо гэта найлепшы спосаб не толькі добра пабавіць час, але і больш даведацца пра родную культуру».


Репост из: Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
❗️ УВАГА, ФЭЙК!

Сёння раніцай невядомыя пачалі рассылаць паведамленні быццам бы ад імя Офісу Святланы Ціханоўскай з заклікам да беларусаў дасылаць свае персанальныя дадзеныя ў мэтах «запісу на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта Беларусі».

Мы афіцыйна заяўляем, што гэтая інфармацыя з'яўляецца фэйкам і, верагодна, правакацыяй карнікаў рэжыму з мэтаю збору дадзеных беларусаў.

Па-першае, збор такіх дадзеных, калі пачнецца, то толькі пасля апублікавання афіцыйнай інфармацыі ў сацыяльных сетках Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Па-другое, на бягучы момант збіраць дадзеныя беларусаў і ствараць нейкія чэргі на выдачы заўчасна!

Сачыце толькі за афіцыйнымі каналамі Кабінета, Офісу і нашага Прадстаўніцтва! Не паддавайцеся на правакацыі!

@BelarusiSvet


Репост из: Historyja
11 снежня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў палажэнне "Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь".


133.pdf
1.1Мб
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️


Сёння раніцай Чыжоўка выйшла ў ланцуг салідарнасці
Жыве Беларусь ❤️✊✌️


Ещё пару Чижиков выразили свою солидарность с медиками нашей 10ой больницы❤️❤️❤️


Сегодня команда партизан из Семи чижиков😊, немного украсила наш район и позаботилась о наших пернатых друзьях☺️
✌🏻❤️✊🏻




Друзья уже в печати полным ходом нашa Газета !!😊😊
Выпуск №2




Учора ,жыхары нашага мікрараёна сабраліся выпіць гарбаты і абсудзіць далейшыя планы для барацьбы с рэжымам❤️✌️✊
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!


Пускай останется у вас...


Ты не бойся, коль я не вернусь.
Выходя мы же все знаем сами:
Нет страховки, суда, только бус,
Что кружит вон за теми домами

От него сразу веет тоской
По родным, по семье и по близким.
За баранкой сидит "не такой",
Смотрит взглядом уставших таксистов.

Ты не бойся, не плачь если я
Окажусь на границе со смертью.
Там поддержат, ведь все мы семья
Не сломить нас ударами жердью.

Каждый раз выходя я стремлюсь
К наступлению нашего мира
Ты не бойся, коль я не вернусь,
А другим открывай дверь квартиры.

Ты не плачь, если я не приеду
До шести к долгожданному блюду.
Начиная борьбу за победу,
Понимали - сдаваться не будем.

Мы терпели побои, издевки
Синих пальцев, сжимающих души
Миллионов отчаянно громких
Голосов так просящих "послушать".

И мы встанем не раз красным пламенем
Наших светлых надежд на свободу
Мы едины, мы верим, мы - знаменем
Осветим трудный путь в непогоду!

Александра Винтер




Используйте QR код, что бы добавить точку в телефон заранее.


Наши подписчики присылают нам свои вещие сны😊

Сон такой хороший был, аж на душе тепло стало) что победа за нами, что люди смело вывешивают флаги и идут на улицу, праздник кругом, ощущения счастья такого от того, что не нужно больше прятаться и чувствовать себя преступниками.
И вот Тихановская вернулась в Минск, устроила настоящий праздник и прием, пригласив туда всех владельцев районных чатов, а они привезли всех админов) и ты такой стоишь в окружении цветника, и говоришь "а это - мои чижовкие девочки")))
В общем, вот откуда у меня сегодня все новые силы, энергия и дела)
Вот бы побыстрее он сбылся!

Жыве Беларусь ❤️✌🏻✊🏻

Показано 18 последних публикаций.

108

подписчиков
Статистика канала