У працяг навіны пра арган. У лісце да папы Інакента III, напісаным у лютым 1216 года, амаль адразу пасля ўзяцця Антыёхіі, Лявон І Мецагорц апісвае цырымонію ўзыходжання на княскі трон свайго ўнучатага пляменніка Раймона-Рубэна: "...усе [гараджане] як адзін укленчылі перад ягонымі [Раймона-Рубэна] і нашымі нагамі і такім чынам пад спевы і гукі аргана, трубаў і іншых шматлікіх інструментаў з радасцю і весялосцю, ухваляючы і дабраслаўляючы Пана, прывялі яго [Раймона-Рубэна] да [касцёла] Святога Пётры, як тое ёсць звычаем у дачыненні да князёў".
З улікам невялікіх памераў аргана на відэа, цалкам магчыма, што гэты інструмент суправаджаў урачыстае шэсце на ўсім шляху да касцёла.
#Лявон_Мецагорц #Антыёхія #музыка
З улікам невялікіх памераў аргана на відэа, цалкам магчыма, што гэты інструмент суправаджаў урачыстае шэсце на ўсім шляху да касцёла.
#Лявон_Мецагорц #Антыёхія #музыка