Беларускі дайвер знайшоў у Дняпры, пад Оршай, сем візантыйскіх манетаў. Гэта аспроны трахі, манеты (з электруму ці з білону) з пукатым аверсам і ўвагнутым рэверсам. У інтэрнэт-публікацыях пра беларускую знаходку іх называюць скіфатамі, але гэта пра форму, а не пра намінал.
Наконт атрыбуцыі знойдзеных манетаў вучоныя з Інстытута НАН Беларусі высунулі дзе версіі: або гэта манеты імператара Алексія I Камніна (1081-1118), або падробкі пад ягоныя манеты. Але я б казаў хутчэй не пра падробку, а пра імітацыю. У апошняй чвэрці XII - першай палове XIII стагоддзя імітацыйныя аспроны чаканілі баўгары і лаціняне.
Фотаздымкі ілюстрацыйныя, з сайта American Numismatic Society.
#навіны #нумізматыка #археалогія #Візантыя