TGStat
TGStat
Введите текст для поиска
Расширенный поиск каналов
  • flag Russian
    Язык сайта
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Вход на сайт
  • Каталог
    Каталог каналов и чатов Поиск каналов
    Добавить канал/чат
  • Рейтинги
    Рейтинг каналов Рейтинг чатов Рейтинг публикаций
    Рейтинги брендов и персон
  • Аналитика
  • Поиск по публикациям
  • Мониторинг Telegram
Крыжовыя паходы | Les croisades | The Crusades

6 Jan, 21:36

Открыть в Telegram Поделиться Пожаловаться

Калі сярод падпісчыкаў ёсць вернікі Армянскай Апостальскай Царквы, շնորհավոր Սուրբ Ծնունդ:

Сёння армяне (тыя, якія ёсць вернікамі Армянскай Апостальскай Царквы) святкуюць Багаяўленне (Տօն Յայտնութեան Տեառն) — свята, якое сумяшчае ў сабе Нараджэнне Хрыста і Ягонае Хрышчэнне. Спалучэнне двух гэтых святаў — старажытная хрысціянская традыцыя, якой сёння прытрымліваецца ўсяго некалькі усходніх цэркваў.

Цікава, што ў 1198 годзе менавіта 6 студзеня ў Тарсе Кілікійскім быў каранаваны князь Лявон II Рубенід. Падчас урачыстай цырымоніі яго каранавалі адразу дзвюма каронамі: армянскі каталікос Грыгор VI Апірат — каронай, якую даслаў візантыйскі імператар Алексій III Ангел, а папскі легат арцыбіскуп Конрад Майнцскі — каронай, якую даслаў германскі імператар Генрых VI. Паколькі Лявон перад гэтым прызнаў сябе васалам германскага імператара, галоўную ролю адыграла менавіта каранацыя германскай каронай.

Каранацыя была прызначаная на 6 студзеня зусім не выпадкова. Тое, што яна была прымеркаваная да Багаяўлення, мусіла падкрэсліць сувязь Лявона, памазаніка Божага, з Хрыстом і свяшчэны характар каралеўскай улады. Таксама гэта сімвалізавала нараджэнне новага Армянскага каралеўства.

Карацей, трэба мне вяртацца да нарысаў пра Лявона... 😊

#Кілікія #армяне #Лявон_Мецагорц #даты

0 0 6
Каталог
Каталог каналов и чатов Подборки каналов Поиск каналов Добавить канал/чат
Рейтинги
Рейтинг каналов Telegram Рейтинг чатов Telegram Рейтинг публикаций Рейтинги брендов и персон
API
API статистики API поиска публикаций API Callback
Наши каналы
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
Почитать
Академия TGStat Исследование Telegram 2019 Исследование Telegram 2021 Исследование Telegram 2023
Контакты
Справочный центр Поддержка Почта Вакансии
Всякая всячина
Пользовательское соглашение Политика конфиденциальности Публичная оферта
Наши боты
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot