TGStat
TGStat
Введите текст для поиска
Расширенный поиск каналов
  • flag Russian
    Язык сайта
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Вход на сайт
  • Каталог
    Каталог каналов и чатов Поиск каналов
    Добавить канал/чат
  • Рейтинги
    Рейтинг каналов Рейтинг чатов Рейтинг публикаций
    Рейтинги брендов и персон
  • Аналитика
  • Поиск по публикациям
  • Мониторинг Telegram
Крыжовыя паходы | Les croisades | The Crusades

17 Jan, 10:31

Открыть в Telegram Поделиться Пожаловаться

"Ці мелі крыжаносцы тату? Рэлігійныя сімвалы і практыкі ў Сярэднявечнай Еўропе і Святой Зямлі"

Цікавая лекцыя прафесара Бірмінгемскага ўніверсітэта доктара Уільяма Паркіса, у якой разглядаецца практыка нанясення крыжаносцамі на свае целы знака крыжа.

Аўтар адзначае, што, акрамя масава распаўсюджанай практыкі нашываць на адзенне крыж з тканіны, асобныя крыжаносцы наносілі знак крыжа непасрэдна на свае целы. Яго маглі маляваць расліннымі фарбамі, выразаць або клеймаваць. Што тычыцца татуявання, то на падставе паведамленняў першакрыніц нельга ўпэўнена сцвярджаць, практыкавалася яно ці не. 

Як адзначае доктар Паркіс, некаторы храністы называюць знакі крыжа на целах крыжаносцаў цудам, вынікам кантакту з найвышэйшымі сіламі. Але большасць з іх ставіцца да гэтай практыкі насцярожана і часам адкрыта называе яе падманам, спробай выдаць знак, нанесены рукой чалавека, за знак, які пакінуў анёл або святы. (Напрыклад, прапаведнікі маглі рабіць гэта, каб сабраць больш грошай.) Дарэчы, у тыя часы Касцёл афіцыйна забараняў вернікам нявечыць сябе, выразаючы або кляймуючы крыж на целе.

Шукаючы адказ на пытанне "навошта крыжаносцы ўсё гэта рабілі?", лектар вылучае наступныя пункты, якія на практыцы маглі спалучацца.

(1) Большасць тых крыжаносцаў, якія наносілі на цела знак крыжа (галоўным чынам гэта маргінальныя групы), рабілі гэта, каб абараніцца ў паходзе і падчас баявых дзеянняў, бо шчыра верылі ў апатрапеічныя (ахоўныя) функцыі крыжа.

(2) Цалкам верагодна, што яны хацелі назаўсёды пакінуць на сабе знак крыжа як памяць пра тое, што яны былі ў пілігрымцы ў Ерусалім. (3) Таксама яны маглі рабіць гэта з мэтай, каб у выпадку гібелі іх маглі апазнаць  як хрысціянаў і належным чынам пахаваць.

Нарэшце, найбольш цікавы пункт. (4) Удзельнікі крыжовага паходу ўспрымалі яго як самаахвярны шлях услед за Хрыстом (так званае imitatio Christi). Крыж, які яны нашывалі сабе на вопратку, сімвалізаваў той самы крыж, які нёс на сваіх плячах Хрыстос. Тыя з крыжаносцаў, чый рэлігійны запал быў найбольш моцным, імкнуліся максімальна наблізіцца да Хрыста і, як і ён у свой час, перажыць найбольш моцныя фізічныя пакуты. З гэтай прычыны яны нявечылі сябе, выразаючы крыж на сваім целе або пакідаючы ягоны адбітак на ім праз клеймаванне.

#крыж #адукацыя

0 0 1
Каталог
Каталог каналов и чатов Подборки каналов Поиск каналов Добавить канал/чат
Рейтинги
Рейтинг каналов Telegram Рейтинг чатов Telegram Рейтинг публикаций Рейтинги брендов и персон
API
API статистики API поиска публикаций API Callback
Наши каналы
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
Почитать
Академия TGStat Исследование Telegram 2019 Исследование Telegram 2021 Исследование Telegram 2023
Контакты
Справочный центр Поддержка Почта Вакансии
Всякая всячина
Пользовательское соглашение Политика конфиденциальности Публичная оферта
Наши боты
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot