Смяротная кара.
Смяротная кара ў большасці сучасных краінах забаронена, але засталася яна яшчэ ў думках чалавека, як частка дзікага, антыгуманістычанага закону. Але ці сапраўды гэта было так антыгуманістычна ў параўнанні з сённяшнім пакараннем?
Вельмі добра разабраў гэта Дастаеўскі ў кнізе "Ідыёт", дзе задаваў пытанне: ці сапраўды ў смяротнай казні самае жахлівае - смерць? Апісаў ён сітуацыю, якая была і ў яго жыцці. Дастаеўскага памілавалі, але ён прайшоў самы жахлівы этап: тыя некалькі хвілін перад смерцю. Яго памілавалі ў момант, калі ўжо павінны былі яго забіваць, каб напужаць. І ў гэтых хвілінах і была акумуляцыя ўсяго жыцця. Жах наступае не ў момант смерці, гэта ратаванне, а ў тыя некалькі секунд перад, калі думкі ідуць праз край, калі пераасэнсоўваеш усё жыццё. Менавіта таму перайшлі з кары смяротнай, на заключэнне пажыццёвае.
Мішэль Фуко у кнізе "Наглядаць і караць" пісаў аб тым, што фокус кары перайшоў з фізічнага на псіхалагічнае. Разглядаўшы гэтае пытанне, ён прыйшоў да таго, што гэта было зроблена для таго, каб лепей валодаць чалавекам, яго жыццём праз душу.
Тут і становіцца бачна, што смяротная кара пужае некалькі хвілін, ты прапускаеш усё жыццё праз сябе, што можа забіць тваю душу перад смерцю фізічнай. Але калі расцягнуць мукі не на некалькі хвілін, а на большасць часу, каб зламаць тваю душу настолькі, што табою можна пачаць валодаць і перарабіць цябе так, як гэта варта дзяржаве. Ты не памрэш на эшафоту, але памрэш унутры, ты больш ніколі не будзеш тым, кім быў тады.