Дэканструкцыя партызанскай вайны для беларусаў.
Чытаючы Акудовіча, беларускага філосафа, я заўважыў яго неадназначную думку наконт партызанскай вайны. дэканструктураваўшы яе, ён прыйшоў да думкі:"ідэя змагання з акупацыяй не магла быць успрынята народам, як жыццёвая неабходнасць".
Чаму ён прыйшоў да такой думкі. Аналізуючы беларускую гісторыю, ён гаварыць пра тое, што для беларускага народа іх жыццёвы шлях складаўся такім чынам, што ён быў заўсёды пад акупацыяй кагосьці. Менавіта таму для беларусаў акупанты ніколі не былі чымсьці незвычайным. А калі так, тады беларускі народ не мог проста ўвесь так моцна змагацца супраць немцаў (або перамога, або смерць), бо для нашага народу такая крайняя стадыя барацьбы за народ вызначалася б не ў гэтым. Навошта беларускаму народу было так моцна класці галаву супраць адной імперыі, калі яны і так былі акупаваны іншай. Менавіта таму ён прыходзіць да думкі, што такі моцны міф пра мужны народ у час партызанскай вайны быў выкліканы з расейскага боку, бо менавіта яны амаль што ніколі не былі акупаваныя і для ніх гэта было вельмі жахліва.
"Там, дзе вайна, там няма высакародства (па-за прыватна канкрэтнай сітуацыяй). У бруд і кроў упэцкваюцца ўсе. Там, дзе вайна, там няма герояў і антыгерояў, ёсць толькі пакутнікі і ахвяры. І калі наша свядомасць яшчэ не можа абысціся без ідэі гераічнага на вайне, дык няхай паспрабуе перанесці сваё ўяўленне аб гераічным на годнае пакутніцтва ці самаахвярнасць (як гэта зрабіла хрысціянства)"
Маё меркаванне на гэта яшчэ не вызначана дакладна, але як іншы погляд на гэтыя падзеі: вельмі цікава.