Дзень Рэфармацыі
У гэты дзень 1517 года Мартын Лютэр прыбіў ля дзвярэй Вітэнбэрскага храма свае знакамітыя 95 тэзаў, у якіх крытыкаваў каталіцкую царкву тых часоў. Гэты дзень лічыцца пачаткам руху Рэфармацыі. Свае 95 тэзаў Лютэр напісаў на латыні, аднак яны хутка былі перакладзены на нямецкую мову, а за два гады рэфармацыйны рух ахапіў усю Захадную Еўропу, спрыяў ейнаму культурнаму, палітычнаму і эканамічнаму развіццю.
Трохі пазней рэфармацыйны рух дайшоў і да нашае краіны, калі Мікалай Радзівіл Чорны павяртаўся з Нямеччыны, дзе і пазнаёміўся з гэтай з'явай.
Рэфармацыя спрыяла з'яўленню Контррэфармацыі, зноў падняла пытанне праваслаўя і каталіцызму на тэрыторыі Беларусі, а значыць ускосна спрыяла стварэнню Ўніяцтва і зрабіла ўнікальную сітуацыю ў рэлігіёзным плане ў нашай краіне: рэлігія вышэйшых саслоўяў адрознівалася ад рэлігіі ніжэйшых, у першых была каталіцтва, а ў другіх — уніяцтва; праводзілі сваю дзейнасць каталіцкія і уніяцкі ордэны.