TGStat
TGStat
Введите текст для поиска
Расширенный поиск каналов
  • flag Russian
    Язык сайта
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Вход на сайт
  • Каталог
    Каталог каналов и чатов Поиск каналов
    Добавить канал/чат
  • Рейтинги
    Рейтинг каналов Рейтинг чатов Рейтинг публикаций
    Рейтинги брендов и персон
  • Аналитика
  • Поиск по публикациям
  • Мониторинг Telegram
Стихи никому не нужны

1 Jul 2025, 12:24

Открыть в Telegram Поделиться Пожаловаться

Калі вам усе гэтыя дэмакраты і патрыёты будуць казаць, што ў новай Беларусі не будзе месца на гвалт і свавольства так званых праваахоўных органаў - можаце пасмяяцца ім у твар. Няма добрых і справядлівых мянтоў. Не кажучы ўжо пра такія антыгуманістычныя, строга іерархічныя структуры, якія з'ўляюцца квінтэсенцыяй дзяржавы, як, напрыклад, КДБ. "Сілавікі" паўсюль аднолькавыя. І якая розніца на якой мове цябе будуць біць? Ці будзе гэта ОМОН ці АМАП, ці надзенуць "наручники" цi кайданкі. Ці будуць цябе "пытать" ці катаваць, ці ты будзеш пакутваць у ШИЗО ці ШЫЗА. Філасофія ўсіх гэтых устаноў сама па сабе антычалавечая. Няма веры "былым" амапаўцам ды чэкістам. Калі, канешне, яны не іскупяць сваё мінулае крывёю.

Па пратэстоўцах ды дэманстрантах страляюць нават у найбольш "дэмакратычных" краінах. Мяне круцілі і білі як беларускія мусара, так і польскія. Мяне імкнулася завербаваць польская разведка. Майго пакойнага цесця прабавала запалохаць СБУ, апавядаючы яму, які я страшэнны анархіст, дзеяч еўрапейскага маштабу! Казалі, што лепш ягонай дачцы трымацца ад мяне далей, бо будуць праблемы. Маё прозвішча гучала ў КДБ, калі дапытвалі маіх сяброў...

У Горадні на КБМ быў легендарны гараж. Культавы для гарадзенскай панк-сцэны. Хто толькі там не рэпетыраваў, выступаў, імпрэзаваў... Пра гэтае месца і людзей, якія яго тварылі, можна напісаць калектыўную манаграфію. У траўні 2001 г. там былі запланаваныя 2 канцэрты. У нас у ліцэі былі нейкія доўгія выходныя, святы, майскія, Радаўніца... Мы с сябрамі, зразумела, рыхтаваліся да канцыкаў. Выбрывалі віскі, ставілі іракезы. Падавалася, што на канцэрт 7 траўня прышоў увесь нефармальны горад. Процьма людзей. Падчас выступу прыехалі мянты. Спачатку патруль, адзін бобік, другі. Пазней нас акружылі нават на дахах іншых гаражэй. Ўзялі ў асаду, так бы мовіць. Памятаю, як у гараж набілася столькі людзей, а нейкі начальнік пачаў пытацца: хто тут галоўны? Яму адказалі, што ў нас няма галоўных. У нас роўнасць. Яны доўга не маглі зразумець, што з намі рабіць. Прыехаў АМАП. Канцэрт сарвалі, пачалі шманаць, правяраць дакументы, перапісваць дадзеныя. Больш старэйшых нефармалаў троху білі. Шчыра кажучы, я баяўся толькі аднаго, што у мяне могуць быць праблемы перад выпускнымі экзамінамі ў ліцэі. Асабіста я не слухаў гэтай аўдыцыі, але пазней, падаецца, па гарадзенскаму радыё перадавлі, што міліцыя накрыла нешта на кшталт прытону нейкіх наркаманаў ды алкаголікаў на гаражах. Мне нехта такое казаў. На шчасце, у мяне праблем не было. Можа толькі ў асабістую справу дадалі нейкія нататкі.

Мая тэчка ў органах з'явілася раней. Недзе за год да гэтага, мусара абвінавацілі мяне ў тым, што я нажом парэзаў адну асобу і яна апынулася ў рэанімацыі. Таму што я быў валасаты і падобны на 90% да гэтага разніка. Але гэта іншыя гісторыя.

Пасля падзей на гаражах я напісаў гэты вершык. Тады я быў не такі злы і з'едлівы, але ўжо тады зразумеў, у якой краіне мы жывем. З цягам часу станавілася ўсё горш. Зараз краіна належыць да іх. А што будзе з імі пасля патэнцыйных перамен? З гэтым павуціннем масавых структур, іх сямей і знаёмых. Выбачыць ім усё? Замяніць на іншых "лепшых"? Мусарам няма веры. Не было і не будзе.

81 0 0 9
Каталог
Каталог каналов и чатов Подборки каналов Поиск каналов Добавить канал/чат
Рейтинги
Рейтинг каналов Telegram Рейтинг чатов Telegram Рейтинг публикаций Рейтинги брендов и персон
API
API статистики API поиска публикаций API Callback
Наши каналы
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
Почитать
Академия TGStat Исследование Telegram 2019 Исследование Telegram 2021 Исследование Telegram 2023
Контакты
Справочный центр Поддержка Почта Вакансии
Всякая всячина
Пользовательское соглашение Политика конфиденциальности Публичная оферта
Наши боты
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot