Канешне, ёсць у мяне таксама вершы па-беларуску. Аднак іх вельмі-вельмі мала. І яны не такія зграбныя як па-расейску. Таксама маю невялічкую прозу эпісталярнага жанру - абавязкова падзялюся ёй, але пазней. Пакуль што апошні вершык з часоў бунтарскай маладосці, бо канал пачынае ператварацца ў кола юнацкай літаратуры. Гэтая рымаваначка была спробай пісаць па-беларуску. Атрымалася так сабе, але спроба была. Ведаючыя людзі скажуць, што адразу бачны ўплыў гарадзенскага панк-рок гурта Кальян. Гэта праўда. Але падрабязней пра крыніцы, уплывы ды натхненне ў сваёй творчасці напішу пазней.