25 жніўня ў Беларускім Доме прайшла ўрачыстая імпрэза ў гонар дня Незалежнасьці Беларусі
Імпрэза распачалася з урачыстага ўнясеньня нацыянальнага сьцяга Беларусі і выкананьня гімну “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Выступілі непасрэдныя ўдзельнікі тых падзей, дэпутаты незалежнасьці Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня: Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык (відэазапіс) і Юры Беленькі (відэазапіс).
У сваіх прамовах дэпутаты Незалежнасьці распавялі некаторыя падрабязнасьці ходу Сэсіі Незалежнасьці, абазначылі важнасьць гэтай даты ў календары гісторыі Беларусі, а таксама развеялі пэўныя міфы вакол здабыцьця нашай краінай незалежнасьці.
Выступоўцамі ў музычнай часцы імпрэзы былі: беларускі сьпявак і этнограф Сяржук Доўгушаў і ўкраінскі дуэт “Гармонія”.
На прыканцы імпрэзы беларусы прывіталі ўкраінцаў зь днем Незалежнасьці, які святкуецца 24 жніўня, разам з дуэтам “Гарманонія” сьпявалі вядомыя абодзьвум народам песьні.