Двары Вільні


Kanal geosi va tili: Litva, Beloruscha
Toifa: Sayohat


Інфармацыйны канал суседскіх суполак беларусаў з Вільні
Мапа са спісам ботаў https://cutt.ly/dvary_map
Інструкцыя https://cutt.ly/dvary_vilni
Бот ініцыятывы @dvary_vilni_bot

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Litva, Beloruscha
Toifa
Sayohat
Statistika
Postlar filtri


Беларусы Замежжа dan repost
🍀 ДЗЕНЬ СВЯТОГА ПАТРЫКА 2025! 🍀

Запрашаем усіх на шалёную вечарыну ў гонар Святога Патрыка!

☘️ Будзе музыка, весялосць і сапраўдны ірландскі дух!
🔥 Жывыя выступы гуртоў з 4 краін!
📖 Паэтычныя выступы – аўтарскія вершы і трошкі магіі слова!


🎶 У ПРАГРАМЕ:

🔥 Музычныя выступы:
• Alex Burn (BLR/LT)
• Ойра (BLR/LT)
• Sommar Noir (BLR/LT)
• Captain Hmiel (UA/PL)
• Гоман-бэнд (BLR/LT)
• Cadion (LT)
• Кашлаты Вох (BLR/LT/PL)
• Всё_CRAZY (BLR/LT/PL)

📖 Паэтычныя выступы:
Алесь Круткін
• Ілля Міронаў


💃 Танцы, весялосць і ўгар – без гэтага нікуды!

🗓 13 сакавіка 2025
🕑 19:00
📍 Paviljonas,
Pylimo g. 21B, Vilnius
🎟 Квіткі – 10€ пры ўваходзе


Бяры сяброў і далучайся – будзе гучна, вясела і зусім крышачку шаленства! 🍻

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


Dapamoga dan repost
Запрашаем на канцэрт беларускага барда Аляксандра Баля!

12 красавіка, 19:00 ў Meno erdvės VILEIŠIO18 адбудзецца канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню рок-н-ролу і Дню касманаўтыкі.

Аляксандр Баль — беларускі бард, чыя творчасць натхняе на барацьбу за свабоду і справядлівасць. Вы пачуеце яго знакамітыя песні, у тым ліку і "На маёй Радзіме бяда", якая стала сапраўдным гімнам для многіх.

Аляксандр — аўтар-выканаўца з Магілёва, лаўрэат шматлікіх фестываляў. Яго творчасць — гэта спалучэнне глыбокай філасофіі і лёгкага гумару, адлюстраванне розных граняў нашага жыцця. Пасля арышту і звальнення з Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.

12 красавіка Аляксандр Баль чакае вас у Вільнюсе, каб разам спяваць, размаўляць, дзяліцца радасцю і горыччу.

Кошт квіткоў: 10-15 еўра

Да сустрэчы! ❤️

🗓 12 красавіка
🕑 19:00
📍 Meno erdvės VILEIŠIO18, вул. П. Вілейшыса, 18Н, Вільнюс


Дапаможам Сяржуку Сысу выдаць кнігу талакой?

Усё фундатары атрымаюць свой асобнік, а многія з аўтарскім аўтографам.

Збор і ўмовы тут

Спадзяюся, дзякуючы “Гронцы”, маім сябрам і ўсім добрым людзям, яна неўзабаве ўбачыць святло ў прыцемках жыцця.


“Пералёт-трава” – шчыры і эмацыйны партрэт непрадказальнай рэчаіснасці, спалучаны з вераю ў чалавечую салідарнасць, вераю ў каханне, якое, магчыма, і выратуе гэты свет. Пасля выдання кнігі я планую правесці шэраг чытацкіх сустрэч у Літве і Польшчы, распавесці пра сваю творчасць, пра новую кнігу, а таксама адкажу на любыя пытанні. У кнізе чытач да таго ж можа знайсці роздумы наконт вырашэння псіхалагічных праблем, якія ўзнікаюць у большасці вымушаных мігрантаў.

Аповесці ў жанры нон-фікшн, якія я ўключыў у кнігу, з’яўляюцца, на маю думку, каштоўнымі сведчаннямі падзей, што адбыліся ў Беларусі пасля 2020 года: масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, вымушаная міграцыя дзясяткаў тысяч беларусаў, праблемы з адаптацыяй у новых умовах. Гэта толькі частка перажытага героямі кнігі. Маю спадзяванне, што літаратура такога кшталту сёння актуальная і запатрабаваная ў беларускага чытача.


Dapamoga dan repost
Запрашаем на творчы вечар Зміцера Бартосіка

😻 Анэкдоты і песні Змітра Бартосіка, спевы Юстыны Карпіловіч, партыя баяна Таццяна Карпіловіч.

Сьмяяцца скрозь слёзы, зь неверагодных, сьмешных, анэкдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменьнік Зьміцер Бартосік.

Плакаць скрозь сьмех, слухаючы песьні Юстыны Карпіловіч. Юнай пясьняркі, якая ў сваіх баладах пераасэносоўвае — што ж з намі адбываецца апошнімі гадамі.

Сьпяваць песьні народныя, песьні аўтарскія, рамансы зь беларускіх 90-х. Такіх далёкіх і такіх нядаўніх. Часу сьветлых надзей і наіўных спадзяваньняў. Успомнім таксама класікаў жанру — Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага ў перакладах Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Спецыяльныя госці:

🔸Ілля Міронаў - грамадзкі актывіст, праваабаронца, былы палітвязень і лаўрэат прэміі Францішка Аляхновіча 2023 года за турэмную літаратуру. "Праз турэмную творчасць я хочу прыцягнуць больш увагі да праблемаў несправядліва зняволеных беларусаў і беларусак.." (с)

🔸Сяржук Сыс - паэт, журналіст, праваабронца, які быў вымушаны пакінуць свой дом з-за рэпрэсій, а потым з-за вайны

🔸Андрэй Мялешка - грамадзкі актывіст, журналіст, намеснік старшыні Беларускага філатэлістычнага таварыства.

🗓 15 сакавіка
⏰ Пачатак а 18:00
💶 Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты)
📍Raugyklos, 25, Вільня
Дом нацыянальных абшчын


Nataliya Kolegova Dapamoga dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сяргей Космас - 55 гадоў! 🎉

Сябры, віншуем спевака рэвалюцыі з мінулым днём нараджэння!
🥳🔥

Сяргей заўсёды быў голасам перамен, чалавекам, чые песні і словы натхнялі і запальвалі сэрцы. Але нават самыя стойкія байцы маюць патрэбу ў падтрымцы.

Цяпер у нас ёсць шанец зрабіць яму па-сапраўднаму важны падарунак - дапамагчы вярнуць усмешку!

Наша мэта - 5500 еўра на новыя зубы.

🔥 Даеш зубы спеваку рэвалюцыі!
👉 Кожны можа далучыцца, зрабіўшы сімвалічнае віншаванне ад 5,5 еўра і болей.

Чаму гэта важна?
🔸 Сяргей - не проста чалавек, а сімвал руху, які натхняе сотні людзей.
🔸 Ён працягвае змагацца, спяваць, выступаць на пратэстных мерапрыемствах - і заслугоўвае таго, каб рабіць гэта з камфортам і ўпэўненасцю.
🔸 Давайце пакажам, што наша падтрымка - гэта не проста словы, а рэальныя дзеянні!

📌 Зрабіць перавод на рахунак:

Атрымальнік: Siarhei Danilau
IBAN: LT313500010010402046
SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX
Назва банка: Paysera LT, UAB
Адрас банка: Pilaitės pr. 16, Вільня, LT-04352, Літва

Разам мы можам шмат.
Няхай Сяргей Космас усміхаецца і спявае - з новай сілай і новымі зубамі! 💪🔥


Будзьма беларусамі! dan repost
⚡️Крамбамбуля вяртаецца!

Лявон Вольскі абвясціў пра вяртанне «Крамбамбулі». Вялікі канцэрт з нагоды 10-гадовага юбілею альбому «Чырвоны штраль» адбудзецца ў Вільні!

«Сьвяткуйма разам 31 траўня!», — напісаў Лявон Вольскі ў сваім тэлеграм-канале.


Дзе і калі адбудзецца канцэрт?

🗓 Дата: 31 траўня
⏰ Час (час мясцовы): 18:00 (дзверы), 19:00 (пачатак).
🏠 Месца: Pramogų salė «Vakaris Vilnius», A. Stulginskio g. 8, Vilnius

🎫 Набыць квіткі на канцэрт можна па спасылцы.


SAY.BY dan repost
❤️ Віншуем усіх беларусаў з днём роднай мовы! У гэты святочны дзень, дзелімся з вамі папярэднімі вынікамі працы адной з каманд па навучанні кампутарных сістэм размове на беларускай мове tuteishygpt. Паспрабаваць можна тут: https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts

Можна нават "кланаваць" свой голас!

Сістэма навучана на галасах узорных донараў мовы, якія збіраюцца праз платформу donar.by, да якой можаце далучыцца і вы!


Nataliya Kolegova Dapamoga dan repost
У Міжнародны дзень роднай мовы беларусы Літвы, якія пакінулі радзіму з-за пераследу рэжымам, дэкламуюць вершы па-беларуску.

Жыве Беларусь!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
🔺PayPal pay@dapamoga.Lt
🔺Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt
_____________

https://youtu.be/Egp5YCj6XzA?si=ofeBJfM1gyYk4kpF


У пятніцу 21 лютага суполка палітвязьняў у Вільні RE:BELarus' запраше адзначыць Дзень роднай мовы трыдыцыйнай дыктоўкай, згадаўшы тых, хто церпіць катаваньні і памірае за кратамі беларускіх турмаў за тое, што асьмельваюцца там размаўляць па-беларуску! Прыходзьце а 18-й гадзіне ў прастору KROPKA (Savičiaus g. 6), каб напісаць дыктоўку па ўрыўку з Зэкамерона Максіма Знака (папера і асадкі - з сабой).

21 лютага ў сьвеце адзначаюць дзень роднай мовы, бо ў гэты дзень у 1952 г. загінулі студэнты, якія змагаліся за наданьне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у Пакістане.

У Беларусі проста зараз за родную мову ў турмах гінуць палітвязьні! Іх катуюць, кідаюць у ШЫЗА і ў выніку забіваюць, згадайма Вітольда Ашурка і Алеся Пушкіна, ці апошнюю інфармацыю, як у жаночай калоніі Зарэчча за беларускую мову жортска пакутуе Вольга Маёрава!

Як пісала папярэдніца сёньняшніх палітвязьняў Ларыса Геніюш:
Сёньня на пласе родная мова.
Вырваць жывую належыць з вагню.
Слова «кахаю» – слабае слова.
Мужнае слова – «абараню»!


Karčma 1863 | Карчма 1863 dan repost
Flixa Багацце: гуляем у новую эканамічную настолку ў Вільні!

Запрашаем вас адзначыць Дзень роднай мовы разам з намі! 23 лютага ў Вільні мы збіраемся на асаблівую падзею – гульню ў беларускую эканамічную настолку @flixa.bel Гэта не проста гульня, а магчымасць выпрабаваць сябе ў бізнэс-стратэгіях, даведацца больш пра эканоміку і правесці вечар у кампаніі цікавых людзей.

🌍 Што вас чакае?
🔹 Гульнёвая атмасфера і інтэлектуальны выклік
🔹 Новыя знаёмствы і карысныя кантакты
🔹 Сапраўднае свята беларускай мовы і культуры

Калі і дзе?
📆 Нядзеля 23 лютага 18.00
📍 Вільня Karcma 1863 (Bokšto g. 2 Vilnius)

❗Колькасць месцаў абмежаваная, таму рэгіструйцеся загадзя!

Далучайцеся – святкуем, развіваем фінансавую грамату і адукоўваемся разам!


NAVIBAND dan repost
🧊ПРЭМ’ЕРА - АДЛІГА (2025)
На ўсіх музычных платформах!

https://band.link/NAVIBAND_adliga


Андрэй dan repost
Сустракаем Паліну усе разам у Вільні!
Сустракаемся 17 20 каля уваходу на чыгуначны вакзал у Вільні!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Приглашаем всех кто улетал, уезжал, болел, не успел - одним словом, тех, кто не видел замечательный интерактивный спектакль - сказку "Приключения Яны в сказочном лесу"

Наш спектакль - это не просто сказка, в нем переплетаются история и современность, реальность и вымысел.

Эта история о зависимости от гаджетов и общественного мнения, о буллинге, о дружбе, о вере, о экологии, а, главное - о Добре, которого должно быть как можно больше в сердцах каждого из нас.

Режиссер - Сергей Здоронков
Афиша, художник по костюмам - Lovax Cham
Композитор - Виталий Леонов

Актеры:
Софи Ровнейко,
Дмитрий Рачковский,
Оксана Чивелёва,
Настя Ушакова, Марина Здоронкова, Олег Метелица, Сергей Толстиков.

Билеты:
9 февраля в 14.00
https://fienta.com/ru/priklyucheniya-yany-v-skazochnom-lesu-116311

9 февраля в 17.00
https://fienta.com/ru/priklyucheniya-yany-v-skazochnom-lesu-116308


Запрашаем усіх на музычнае свята “Беларускія вячоркі”.

У праграме народныя і аўтарскія песні, танцы, жарты, загадкі - усё, што ўключае старая беларуская традыцыя вячорак зімовымі вечарамі.

🎶 У свяце ўдзельнічаюць:
"Гоман", "Валошкі", "Зялёны лес", Сяргей і Таццяна Шанкіны, Сяргей Шарамет.

⏰ 8 лютага а 14.00
📍 Raugyklos, 25
🏠 Дом нацыянальных суполак
💶 Уваход вольны, але данаты вітаюцца. 😊


Новая Беларусь в Литве dan repost
🔥 Вильнюс, готовьтесь к невероятному шоу! 🔥

Три легендарных беларуских стендап-комика: Дима Нарышкин, Максим Коновал и Дима Савьян — собираются привезти свое музыкально-комедийное шоу в Вильнюс!

Искрометный юмор.
Музыкальные импровизация.
Невероятная энергия шуток рождающихся на сцене.

Дата: 5 февраля
Место: Line Up, Geležinkelio g. 6, Vilnius
Время: 20:00
Билеты: https://fienta.com/pl/tri-korolya-komedii-v-vilnyuse


Беларусы Замежжа dan repost
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ У ГЭТУЮ НЯДЗЕЛЮ ДА НАС У "СЯБРЫНУ".  ❤️

Анонс:  “Спявае Зміцер Вайцюшкевіч”

2-га лютага (нядзеля) ад 15.00 у зале Дома нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, Vilnius, першы паверх) адбудзецца канцэрт Змітра Вайцюшкевіча - вядомага беларускага спевака, аўтара 24-х сольных альбомаў. У праграме аўтарскія песні на вершы беларускіх паэтаў: У. Някляева, У. Караткевіча, Г. Бураўкіна, Р. Барадуліна і іншых.

Уваход за данаты.
Даведкі па тэлефоне: +370 635 99979

https://www.youtube.com/watch?v=uBB_q-ePN5Q

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


22 студзеня, пачатак 19:00 дзень нараджэння Карчма1863

19.00 - 19.40 - Гоман.
19.40 - "Гудаграй".
20.00 - Вячка. "Ойра", беларускія танцы.


🗓 11 студзеня 2025 г.
⏰ аб 13.00 у музэі Маркучай (Vilnius, Subačiaus g. 124) адбудзецца адкрыццё выставы
📍 “Вільнюс і ваколіцы вачыма беларускіх мастакоў”
з удзелам
📍беларускай музычнай капэлы “Гоман”
📍І беларускага дзіцячага хора "Валошкі"

💶 Уваход вольны. Але данаты вітаюцца.
💙 Падтрымаць музычныя калектывы можна набыўшы кубачак ☕ на
https://buymeacoffee.com/Volha

📍Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, неабходная рэгістрацыя, да 9 студзеня 2025 г. даслаць электронны ліст у вольнай форме на адрас: renginiai@markuciudvaras.lt.

Арганізатары выставы:
🎄Сядзіба-музей “Маркучай”,

🎄 Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Партнёр:
🎄Культурны цэнтр імя Якуба Коласа.


Шаноўнае Спадарства,
Запрашаем на Калядны Шпакоўнік!
9 студзеня ў 19.00 – кафэ Балконас Старога Тэатру Вільні.
Уваход – вольны.


Dapamoga dan repost
🎄Запрашаем на дзiцячы майстар-класс па выпечцы
і ўпрыгожванню пернікаў 🍪

🗓 Калi: 5 студзеня 15.00

📍Месца Замак


❄️ Ваша дзіця рэалiзуе свой кулінарны талент, ствараючы пернікі-шэдэўры сваімі рукамі. Атмасфера свята і духмяныя пахi зробяць гэты дзень асаблівым. Дзеткi прыгатуюць перніки, якія можна забраць дадому і падараваць родным🫶

⚪️Удзел безкаштоўны. Данаты на карысць Дапамогі вітаюцца

📝Калі ласка, запішыцеся дзеля ўдзелу па спасылцы, бо колькасць месцаў абмежавана.

https://forms.gle/D5ovU13QNEBNPLcFA

Да сустрэчы у Замку✨️

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.