#Катул
Аўтар: Катул
Пераклад: Мацвей Драгун
V
Жыйма, Лесбія, і кахайма разам.
Што нам плёткі старых ды ханжаў розных:
Нават аса аднога не дамо ім!
Сонцы могуць заходзіць ды ўзыходзіць,
Але толькі свяцілу варта згаснуць,
Ноч для нас настае без сну і краю.
Пацалункаў дай тысячу і сотню,
Потым тысячу іншую і сотню,
Дай удосталь мне тысячу і сотню.
Калі тысячаў шмат з табой налічым,
Мы заблытаем лік, каб нам не помніць,
Каб не ведаць людзям зайздросным вельмі,
Колькі шмат мы з табой нацалавалі.
Аўтар: Катул
Пераклад: Мацвей Драгун
V
Жыйма, Лесбія, і кахайма разам.
Што нам плёткі старых ды ханжаў розных:
Нават аса аднога не дамо ім!
Сонцы могуць заходзіць ды ўзыходзіць,
Але толькі свяцілу варта згаснуць,
Ноч для нас настае без сну і краю.
Пацалункаў дай тысячу і сотню,
Потым тысячу іншую і сотню,
Дай удосталь мне тысячу і сотню.
Калі тысячаў шмат з табой налічым,
Мы заблытаем лік, каб нам не помніць,
Каб не ведаць людзям зайздросным вельмі,
Колькі шмат мы з табой нацалавалі.