#Калімах
Аўтар: Калімах
Пераклад: Піліп Аслюк
Callimachi Fragmentum XXX
Я ненавіджу паэму кіклічную , мне не вясёлы
шлях той, што носіць людзей мноства туды і сюды.
Я ненавіджу каханка бадзяжнага, і я з крыніцы
Не п'ю ніколі: усё брыдка агульнае мне.
"Вось жа прыгожы, прыгожы Люсаній", — так перш, чым ты скажаш,
Эха адкажа хутчэй: "Іншы ўжо любы яму".