TGStat
TGStat
Qidiruv uchun matnni kiriting
Ilg‘or kanal qidiruvi
  • flag Uzbek
    Sayt tili
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Saytga kirish
  • Katalog
    Kanal va guruhlar katalogi Kanallar qidiruvi
    Kanal/guruh qo‘shish
  • Reytinglar
    Kanallar reytingi Guruhlar reytingi Postlar reytingi
    Brendlar va shaxslar reytingi
  • Analitika
  • Postlarda qidiruv
  • Telegram'ni kuzatish
Classica Albaruthenica

28 Feb 2024, 21:07

Telegram'da ochish Ulashish Shikoyat qilish

Пагаворым пра зоркі: περὶ ἄστρων ad astra

Ластоўскі ў сваіх “Лабірынтах” піша: “Напрыклад, гвязду Венеру дасягоння сяляне называюць Чагір. Пад найменнем Чагір фігуруе Венера ў супрасльскім календары ХVІІІ ст., дзе аб ёй гаворыцца: «Гвезда Чагір між усімі гвездамі 10 месц у кожным месяцы мае, а па трыкрот прыходзіць на кожнае месца кожнага месяца». Вялікую Мядзведзіцу называюць Стажарамі; Плеяды — Сітцом, або Вуціным Гняздом; Арыёнаў пояс — Кігачамі…”

А як іх называлі старажытныя грэкі ды рымляне?

І
Сёння раскажам пра зорку Венеру (тую самую), то бок Чагіра, каторая, вядома, планета. Пра яе чытаем у трактаце Цыцэрона “De natura deorum” (“Пра прыроду багоў”): “…stella Veneris, quae Φωσφόρος Graece Lucifer Latine dicitur cum antegreditur solem, cum subsequitur autem Ἕσπερος…” (…зорка Венеры, якая Φωσφόρος па-грэцку і Lucifer па-лацінску завуцца, калі яна апярэджвае сонца, калі ж следуе за ім — Ἕσπερος…) Хімічнае Φωσφόρος і жудаснае Lucifer даслоўна значыць усяго толькі “светланосца”, а Ἕσπερος перакладаецца як “вечар”.

Зрэшты, Геспер — гэта і персаніфікаванае боства. У трактаце “De Astronomia” (“Пра астраномію”) Псеўда-Гігін расказвае наступнае: Hic autem omnium siderum maximus esse uidetur. Nonnulli hunc Aurorae et Cephali filium dixerunt, pulchritudine multos praestantem. Ex qua re etiam cum Venere dicitur certasse, ut etiam Eratosthenes dicit eum hac de causa Veneris appellari, [et] exoriente sole et occidente uideri. Quare, ut ante diximus, iure hunc et Luciferum et Hesperum nominatum. (Ён, кажуць, найбольшая з усіх зорак. Некаторыя сцвярджаюць, што ён сын Аўроры і Кефала, выбітны прыгажосцю сярод многіх. З гэтай прычыны, кажуць, ён супернічае з Венерай; як кажа Эратасфен, ён (Геспер) завецца Венерыным, і яго можна ўбачыць, калі сонца ўзыходзіць і заходзіць. Таму, як кажуць, ён законна носіць імя Люцыфер і Геспер.)

А калі Фосфар у вас ніяк не асацыюецца з зоркамі, а Люцыфер непрыемны з рэлігійных пераканянняў, то ў XXIII кнізе “Іліяды” чытаем пра Эасфора (“золканосца”): “ἦμος δ᾽ ἑωσφόρος εἶσι φόως ἐρέων ἐπὶ γαῖαν…” (У той час, калі Эасфор ідзе, абвяшчаючы дзённае святло на зямлі…)

у наступны раз раскажам і пра Стажароў, і Сітца, і Кігачоў

79 0 0 2 5
Katalog
Kanal va guruhlar katalogi Kanallar to‘plamlari Kanallar qidiruvi Kanal/guruh qo‘shish
Reytinglar
Telegram-kanallar reytingi Telegram-guruhlar reytingi Postlar reytingi Brendlar va shaxslar reytingi
API
Statistika API'si Postlar qidiruvi API'si API Callback
Kanallarimiz
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
O‘qish
Академия TGStat Telegram tadqiqoti 2019 Telegram tadqiqoti 2021 Telegram tadqiqoti 2023
Kontaktlar
Справочный центр Qo‘llab-quvvatlash Email Vakansiyalar
Har xil narsalar
Foydalanuvchi shartnomasi Maxfiylik siyosati Ommaviy oferta
Botlarimiz
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot