Герадот_Кроз і Салон.pdf
Кроз і Салон
У гэтым перакладзеным фрагменце “Гісторый” Герадота вядзецца пра сустрэчу лідзійскага караля Кроза (Κροῖσος) і афінскага паэта, палітыка і правадаўцы Салона (Σόλων), што, вымушаны ўласнымі законамі пакінуць Афіны на 10 гадоў, вандруе і прыбывае ў Лідзію – на той момант найбагацейшую і наймагутнейшую краіну Блізкага Ўсходу.
Кроз пытае Салона пра шчасце, і той яму даводзіць, што нельга нікога назваць шчаслівым, перш чым ён добра не закончыць сваё жыццё. Прыводзіць некалькі прыкладаў, адзін з іх, а менавіта гісторыя Клеобіса і Бітона, імаверна адбылася насампраўдзе, бо ў 19 стагоддзі ў Дэльфах былі знойдзены скульптуры двух хлапцоў.
Кроз не прымае парадаў Салона, бо не бачыць, якім чынам ягонае шчасце можа абярнуцца няшчасцем. Але ўжо недалёка зрэе вялізная Перская Імпэрыя, гатовая пераняць гегемонію на Блізкім Усходзе. Шмат гадоў пасля, ужо на вогнішчы пасярод свайго знішчанага горада Кроз успомніць словы Салона і выкрыкне ягонае імя.
Пераклад: Ілля Сініца