STATKEVICH // NARODNAYA HRAMADA


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.
Сайт - hramada.org
Чат - t.me/narodnaya_gramada_chat

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Каманда МікалаятСтаткевіча партыі "Народная Громада" віншуе сябру партыі Паўла Севярынца "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Алену Янушкоўскую з Народзінамі🤍❤️🤍
Алена прыклад беларускага сумлення, справядлівасці і веры ў квітнеючую Беларусь. Арышты, штрафы, канфіскацыі маёмасці не пераканалі Алену ў тым, што неабходна спыніцца ў сваём імкненні жыць у вольнай, незалежнай Беларусі.
Сапраўдная донечка роднай зямлі!🤍❤️🤍


dissidentby dan repost
#dissidentby

Радые Свабода паведамляе, што выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ. Вядома, што мужчына хворы на анкалогію, а ў пачатку красавіка 2024 г. Рыгору зрабілі аперацыю.

Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, за кратамі ён правеў больш за 3 гады. Па справе таксама праходзілі Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, якія цалкам адбылі свае тэрміны. За кратамі застаюцца Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч.

Гэта ўжо пяты чалавек, які быў вызвалены сёння ў сувязі з амністыяй.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра вызваленне, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Працягвайце падтрымліваць тых, хто ўсё яшчэ за кратамі і змагайцеся, пакуль усе не будуць вольныя!


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра чацвярых палітзняволеных, якія сёння выйшлі на волю па амністыі

Сярод іх — дзве жанчыны і два мужчыны. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы гэтых людзей.

Інфармацыя пра іншых вызваленых правяраецца.

Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі сёння па амністыі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo


Баста! dan repost
Как минимум пятеро политзаключенных 3 июля были освобождены из колоний

Об этом сообщают доверенные источники @bnkbel. Они вышли на свободу раньше срока.


Фонд «Краіна для Жыцця» dan repost
Па стане на 14.20 па Менску службе "Хуткай гуманітарнай дапамогі" вядомыя не менш за 3 прозвішчы палітычных зняволеных, што вызваляюцца з калоній.


Мая Краіна Беларусь dan repost
Наша Ира на свободе!

29 июня 2024 года, мы с радостью и облегчением поздравляем Ирину Счасную с её днём рождения и освобождением из лукашенковской пытальни (тюрьмы), где она провела почти 4 года! Спасибо всем СМИ, которые выдержали тишину и дали Ире покинуть Беларусь.

Ира, ты символ мужества и стойкости. Мы гордимся тобой и твоим несгибаемым духом. Твой путь к свободе напоминает нам, что вместе мы сможем преодолеть любые трудности. Беларусь будет свободной!

Добро пожаловать домой, Ира! Мы с тобой 🇧🇾


Фонд «Краіна для Жыцця» dan repost
❗️Ігар Аліневіч у бальніцы

Як стала вядома ўжо тыдзень Ігар знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах. Падрабязнасці на дадзены момант не вядомыя.

Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.

Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынкі ДАІ і Дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці.


URBANOVICH dan repost
‼️Терміновий збір на станції РЕБ для штурмового взводу батальйона Волат.
⚪️⚪️🔴🔴⚪️⚪️

Разам да перамогі!

Патрэбна ваша дапамога!
https://send.monobank.ua/jar/6zL4NtKtnF



#батальёнволат
#беларусынавайне
#україна


URBANOVICH dan repost
‼️Збор для дапамогі сем'ям, загінулых герояў .
⚫️ Васіль ( Сябро) Парфянкоў .
⚫️ Вадзім ( Папік) Шатроў.

Яны змагаліся за нашу і вашу свабоду .
Жыве Беларусь!
⚪️⚪️🔴🔴⚪️⚪️
Слава Украіне!
🟡🟡🟡🔵🔵🔵

🔹Сям'я Сябро: https://send.monobank.ua/jar/7B7LWYrbVY

🔹Сям'я Папіка: https://send.monobank.ua/jar/cCruDUKPG


#батальёнволат
#беларусынавайне
#маладыфронт
#беларусь
#україна


Акцыі «УЛЬТЫМАТУМ». Канал dan repost
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА АКЦЫІ #УльтыматумЛукашэнка

‼️ Аб'ява аб акцыі па перакрыцці мяжы для грузаў

4 ліпеня 2024 года плануецца перакрыць пункт пропуску для грузавога транспарту - "Кукурыкі - Казловічы".

Нашы патрабаванні:
✅ Вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі
✅ Спыненне міграцыйнай гібрыднай вайны на мяжы Беларусі і Польшчы

Рэжым Лукашэнкі атрымаў час для вырашэння пытанняў.

Месца правядзення: 52°04'05.2"N 23°29'42.3"E

Просім запісацца, калі мяркуеце прыняць удзел.

На гэтым тыдні будзе вельмі цікава.
А потым будзе яшчэ цікавей.

❗️Спадзяемся, што ў Мінску адумаюцца і не будуць даводзіць сітуацыю да лагістычнага калапсу. Хто хоча гэта пачуць - той пачуе.
Кто хочет это услышать - тот услышит.


Палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць, піша «Вясна».

Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні .

Ужо ў ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за «наўмысна зрабленую падножку супрацоўніку СІЗА». Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым.

Ужо 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі.


URBANOVICH dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
⚫️ 26.06.2022 г.
🔹 Вечная памяць! героям! ,Брэст.
Атам, Папік, Сябро, Тромблі, Клешч.

Вы прыклад для змаганьня, вы героі сучаснага дня , сапраўдныя сыны Беларусі.

⚪️⚪️⚪️🔴🔴🔴⚪️⚪️⚪️

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

#батальёнволат
#беларусынавайне
#беларусь
#україна
#маладыфронт


Dapamoga dan repost
🤍 Кадры з сённяшняй акцыі салідарнасьці ў Вільні.

Жыве Беларусь!


НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH dan repost
Сення, 30 чэрвеня, у Вільні, на плошчы Кудзіркі ў 12:00, "Народная Грамада" сумесна з Dapamoga, былымі палітвязнямі і неабыякавымі людзьмі, удзельнічае ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца больш за 1560 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідэр "Народнай Грамады" Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, а таксама не менш як 8 партыйцаў.

Мікалай Статкевіч ужо 1490 дні пад вартай, больш за 1,5 гады ў рэжыме інкамунікада. Яго пераслед – яркае сведчанне жорсткасці і нечалавечнасці, лукашызму.

Мы павінны паказаць рэжыму лукашэнкі, што мы не змірымся з несправядлівасцю! Далучайцеся да акцыі ў Вільні і дайце знак усім палітвязням, што яны не пакінуты ў бядзе!

Свабоду ўсім палітвязням!!

Жыве Беларусь! ⚪🔴⚪


Размова з Хэлен Мінскай на Радыё Рацыі ў цыкле перадач
"Беларусы ХХІ стагодьдзя".
Паслухаць можна тут👇
Ці на сайце па спасылцы
https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/06/2024-06-25_andrasiuk_belarusy21st_filatava_ss.mp3




Фонд «Краіна для Жыцця» dan repost
У Варшаве памёр віцебскі праваабаронца

Сёння ў Варшаве раптоўна пайшоў з жыцця віцебскі праваабаронца і сябра БАЖ Леанід Свецік. Яму было 59 гадоў. Ён неаднаразова назіраў за выбарамі ў Беларусі, цягам 20 гадоў прымаў удзел у праваабарончай дзейнасці.

Леанід Свецкі вымушана пакінуў Беларусь на хвалі палітычных рэпрэсій. У эміграцыі ён працягваў праваабарончую дзейнасць.

Каманда фонду «Краіна для Жыцця» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Леаніда Свеціка.


Беларускае Радыё Рацыя dan repost
💬"Паліну не лічаць палітзняволенай а проста закладнікам рэжыму" - Шарэнду-Панасюк будуць судзіць ужо трэці раз

🔻У гэты раз па арт. 411 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Белару
сь, што азначае злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Каб працягнуць знаходжанне за кратамі на чарговы год.

Падрабязнасці распавёў яе муж Андрэй: https://racyja.com/by/hramadstva/palinu-sarendu-panasjuk-buduc-sudzic-uzo-treci-raz/




URBANOVICH dan repost
‼️Терміновий збір на станції РЕБ для штурмового взводу батальйона Волат.
⚪️⚪️🔴🔴⚪️⚪️

Разам да перамогі!

Патрэбна ваша дапамога!
https://send.monobank.ua/jar/6zL4NtKtnF



#батальёнволат
#беларусынавайне
#україна

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

10

obunachilar
Kanal statistikasi