Сябры, нам прыходзіць шмат пытанняў пра тое, ці можа праграма MOST+ прафінансаваць паездкі ў ЗША, Вялікабрытанію або нават у ААЭ.
З гэтай нагоды, хочам нагадаць, што MOST+ падтрымлівае прафесійныя паездкі
толькі ў краіны Еўрапейскага саюза, гэта значыць у Аўстрыю, Балгарыю, Бельгію, Венгрыю, Германію, Грэцыю, Данію, Ірландыю, Іспанію, Італію, на Кіпр, у Латвію, Літву, Люксембург, Мальту, Нідэрланды, Польшчу, Партугалію, Румынію, Славакію, Славенію, Эстонію, Фінляндыю, Францыю, Харватыю, Чэхію або Швецыю.
Плануючы паездку, вы можаце абраць пунктам прызначэння
да трох краін ЕС, але гэтыя краіны мусяць быць
адрознымі ад краіны вашага пражывання. Напрыклад, мы не падтрымаем заяўку, аплікант якой жыве ў Гданьску, а плануе ехаць на стажыроўку ў Кракаў.
Падрабязнасці пра тое, як абраць краіну для прафесійнай паездкі чытайце
ТУТ.
Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.