Сёння мы распавядаем пра групавую шматэтапную паездку ў сектары «адукацыя». Праграма MOST+ падтрымала мабільнасць выкладчыц, якія наведалі два мерапрыемствы: у Германіі і Аўстрыі.
Першым была адна з найбольш прасунутых і буйных канференцый у Еўропе па тэме лічбавай адукацыі, дыстанцыйных прадуктаў - LEARNTEC Conference ў Карлсруэ. Другім івэнтам была мульціпрофільная выстава Interpädagogica Conference ў Вене, у ёй прымалі удзел дырэктары, настаўнікі, распрацоўшчыкі адукацыйных праграм з Аўстрыі і іншых краін.
Настаўніцы кажуць, што змаглі знайсці для сябе новыя лічбавыя інструменты, адрэфлексаваць уплыў новых тэхналогіяў у сваёй рабоце (напрыклад, штучны інтэлект, адаптыўнае навучанне), падзяліцца ідэямі з калегамі.
Больш пра гэту паездку можна пачытаць ТУТ.
Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.