Супер Мова dan repost
🥳 1 ліпеня 1927 - нарадзілася Зора Кіпель (Менск) - беларуская грамадзкая дзяячка дыяспары, літаратуразнаўца, публіцыстка, рэдактарка. Жонка Вітаўта Кіпеля.
Зора Савёнак нарадзілася ў сям’і беларускіх інтэлігентаў: маці Апалёнія Савёнак выкладала ў школах, а бацька Лявон Савёнак працаваў журналістам у тагачаснай, нацыянальнага кірунку, газэце “Савецкая Беларусь”. Кола знаёмых і сяброў сям’і ўлучала Пашковічаў, Лёсікаў, Коласаў. Асабліва блізкія адносіны былі зь сям’ёю Янкі Купалы.
⚪️ У 1944 г. Зора разам з бацькамі апынулася ў Нямеччыне. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Скончыла Лювэнскі ўнівэрсытэт (1944, Бэльгія) і Ратгерскі ўніверсітэт (ЗША).
🔴 Доўгі час працавала ў Публічнай бібліятэцы Нью-Ёрку, ад 1981 г. была загадчыцай Славянскага аддзела. У 1983 г. скончыла літаратуразнаўчы факультэт Ратгерскага ўнівэрсытэту. Была сябрам Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, у 1991-95 г. рэдагавала газэту «Беларус». Адна са старшынь рэдкалегіі ангельска-беларускага слоўніку.
⚪️ Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асьвеце. Выдала на ангельскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лёндан, 1988). Аўтар шэрагу публікацыяў па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданьняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасьля яе сьмерці.
🔴 Асаблівай увагі заслугоўваюць успаміны і дзёньнік дзяячкі, у якіх адлюстроўваецца жыцьцё беларусаў дыяспары. Твор "Дні аднаго жыцьця.." — гэта своесаблівы летапіс беларусаў, якія апынуліся спачатку ў Эўропе, потым у ЗША. Да ўсяго твор — гэта цікавы сацыялінгвістычны матэрыял для вывучэньня беларускай дыяспарнай мовы.
⚪️ Пахаваная на беларускім праваслаўным могільніку ў Іст-Брансўіку. Над труною, пакрытаю бел-чырвона-белым сьцягам, разьвітальнае словы сказа ў старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сп. Антон Шукелойць. Акордам да ягоных словаў прагучаў жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў».
🇧🇾 Рада БНР — Зора Кіпель
⚡️ Прэмія імя Зоры Кіпель прысуджаецца Асацыяцыяй Беларусістаў Паўночнай Амэрыкі за лепшую кнігу, артыкул, студэнцкую працу.
📕 Чытайце Зора Кіпель — Дні аднаго жыцця...
#мова #supermova #дыяспара #гісторыя #літаратуразнаўства #бнр