Хопіць гэтага “быць распуснай — гэта нармальна! Смакчы столькі членаў, колькі захочаш!” фемінізму. Мы жывем у грамадстве, дзе порнакультура і культура згвалтавання ўжо прывучаюць маладых дзяўчат думаць, што яны заўсёды павінны быць сексуальна даступнымі для хлопчыкаў, што яны павінны пераступаць свае ўласныя межы і пакідаць свае зоны камфорту, каб дастаўляць сексуальнае задавальненне мужчынам. Што нам трэба казаць маладым дзяўчатам, дык гэта тое, што ім не трэба смактаць член, калі яны гэтага не хочуць. Што яны не павінны ўдзельнічаць у сексуальных актах, якія выклікаюць у іх дыскамфорт. Што гэта нармальна — гаварыць “не”. Што няма нічога ганебнага ў тым, каб не займацца сексам.