Рада БНР: афіцыйны канал


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Паведамленьні ад Рады БНР, найстарэйшай дзеючай беларускай палітычнай і дзяржаўнай інстытуцыі

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДА САНКЦЫЙ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ І ДА ЦІСКУ НА РАСЕЮ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае міжнародную супольнасьць да неадкладнай рэакцыі на беспрэцэдэнтны палітычны тэрор, які супраць беларускага грамадзтва разгортвае аўтарытарны рэжым былога прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Падзеі 2020 года ў Беларусі – гэта найбольш маштабовае і брутальнае падаўленьне мірных дэмакратычных пратэстаў у эўрапейскай краіне за многія дзесяцігодзьдзі.

Саўдзельнікамі паліцэйскага тэрору ў Беларусі робяцца дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы, якія аказваюць незаконны ціск на страйкуючых працаўнікоў, або банкі, якія незаконна канфіскуюць грошы, сабраныя дабрачынцамі на дапамогу ахвярам рэпрэсій. Саўдзельнікамі злачынстваў рэжыма Лукашэнкі робяцца і некаторыя замежныя кампаніі, такія, як мабільныя апэратары, якія па загаду аўтарытарнага рэжыму абмяжоўваюць сувязь падчас пратэстаў, каб перашкаджаць апэратыўную публікацыю інфармацыі пра падзеі.

Рада БНР заклікае да ўвядзеньня максымальна шырокіх і жорсткіх санкцый супраць рэжыма Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў. Гэтыя санкцыі могуць уключаць эмбарга на імпарт нафтапрадуктаў, калійных угнаеньняў і іншай прадукцыі беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, адключэньне беларускіх банкаў ад сыстэмы SWIFT, арышт замежных рахункаў дзяржаўных прадпрыемстваў і іншыя меры. Сілавыя структуры рэжыма Лукашэнкі, сыстэмна адказныя за гвалт і забойствы, павінны быць абвешчаныя злачыннымі арганізацыямі: у тым ліку АМАП, САХР (СОБР), КДБ і іншыя.

Рада БНР заклікае, разам з гэтым, аказаць увесь магчымы міжнародны ўплыў на ўлады Расейскае Фэдэрацыі, чыя палітычная, матар'яльная і прапагандысцкая падтрымка зьяўляецца ключавым фактарам захаваньня дыктатуры ў Беларусі.

Працягваючы аказваць падтрымку рэжымку Лукашэнкі, Расейская Фэдэрацыя падзяляе адказнасьць за палітычны тэрор у Беларусі, за катаваньні і забойствы мірных беларусаў.

У беларускім грамадзтве існуе кансэнсус адносна непрымальнасьці гвалту і неабходнасьці адкрытага й сумленнага агульнанацыянальнага палітычнага дыялёгу. Абсалютная большасьць беларусаў не прымае мэтады кіраваньня А. Лукашэнкі, разгоны мірных пратэстаў, катаваньні і забойствы палітычных апанэнтаў. Беларусь хоча быць свабоднай дэмакратычнай эўрапейскай краінай і мець сяброўскія стасункі з усімі сваімі суседзямі. Аляксандар Лукашэнка не зьяўляецца легітымным кіраўніком краіны і будзе прыцягнуты да адказнасьці будучымі законнымі ўладамі Рэспублікі Беларусь.

http://www.radabnr.org/belarus-sanctions-nov-2020/


Репост из: НАВУМЧЫК
ЛУКАШЭНКА ПАКАЗАЎ, ШТО НІЯКІХ НОВЫХ ВЫБАРАЎ НЯ БУДЗЕ

Здавалася б, пасьля 9-13 жніўня ўжо немагчыма ўявіць больш жорсткія рэпрэсіі, але сёньня ўлады ўзялі чарговую прыступку. Больш як тысяча затрыманых па ўсёй краіне, зьбіцьці мірных маніфэстантаў, жыхары суседніх з Фрунзенскім РАЎС дамоў кажуць пра крыкі затрыманых. Зрэшты, катаваньні ў райадзьдзелах аднавіліся ўжо некалькі дзён таму. Начальнікаў РАЎС зусім не палохае, што нават па беларускім КК за гэта ім можа пагражаць пажыцьцёвае зьняволеньне альбо сьмяротнае пакараньне.

Асабліва цынічна выглядае сёньняшняе зьнішчэньне мэмарыялу памяці Рамана Бандарэнкі ў «двары пераменаў». Улады безумоўна ведалі, як гэта будзе ўспрынята людзьмі, але ўсё роўна вырашылі плюнуць народу ў твар: «Наце, вытрэціся. А заўтра – каб усе на працу!».

Такое адчуваньне, што Лукашэнка выпрабоўвае беларусаў – а дзе ж тая мяжа, пасьля якой людзі ня сьцерпяць? Такія дзеяньні толькі падвышаюць градус нянавісьці да ўлады, што, безумоўна, Лукашэнка разумее. І гэта сьведчыць пра тое, што ніякіх «выбараў» ні ў бліжэйшай, ні ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве праводзіць ён не зьбіраецца.


Репост из: Спадчына Маёй Кра!ны
Школьны падручнік першай паловы 1990-х пра нацыянальную сімволіку Беларусі. #БЧБ #Пагоня #адукацыя


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
У мінулыя выходныя прадстаўнікі Рады БНР узялі ўдзел у анлайнавым Усясьветным кангрэсе беларусаў.

Гэта ня першы кангрэс глябальнае беларускае дыяспары, але ўпершыню ён адбыўся цалкам анлайн і ўпершыню аб'яднаў беспрэцэдэнтную колькасьць беларусаў з розных краінаў, якія раней не былі заангажаваныя ў беларускае грамадзкае жыцьцё.

Мы радыя, што ў цяперашні крытычны для Беларусі час столькі нашых суайчыньнікаў па ўсім сьвеце гатовыя рэальнымі справамі дапамагаць радзіме пераадолець тыранію і беззаконьне, каб направіць яе на шлях да пасьпяховага будучага разьвіцьця.

Мы спадзяемся, што гэты кангрэс стане першым крокам да кансалідацыі і актывізацыі шматтысячнай беларускай дыяспары.

Захоўваючы здабыткі стогадовай гісторыі беларускага арганізаванага жыцьця на чужыне і набываючы глябальны сучасны вопыт, мы ўсе разам можам дапамагчы Беларусі, а таксама захаваць нашую беларускую культуру і ідэнтычнасьць, перадаўшы яе нашым дзецям і ўнукам.

Падаем запіс прывітальнага звароту Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.




У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. савецкія ўлады расстралялі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзкай, навуковай і культурніцкай эліты Ўсходняй Беларусі. Гэтыя падзеі сталіся апагеем камуністычнага тэрора ў Беларусі, які працягваўся з 1918 г. па сярэдзіну 1950-х гг.

Сьпіс расстраляных - на сайце Рады БНР:

http://www.radabnr.org/kastrycnik-1937/


РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДАЛУЧАЦЦА ДА АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАГА СТРАЙКУ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю падтрымку агульнанацыянальнаму страйку, да якога заклікала Сьвятлана Ціханоўская, прызнаны лідар беларускага пратэстнага руху і верагодная пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні гэтага году.

Агульнанацыянальны страйк даказаў сваю эфэктыўнасьць як сродак негвалтоўнага супраціву ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму яшчэ ў часы польскай "Салідарнасьці", калі нашыя суседзі палякі чынілі супраціў таталітарнаму у камуністычнаму рэжыму.

Пратэстуючы негвалтоўнымі мэтадамі, беларускае грамадзтва дэманструе сваю цывілізаванасьць і мірнасьць, заваёўваючы падтрымку ўсяго сьвету.

Рэакцыя рэжыма дэманструе, што масавы негвалтоўны супраціў мае моцны эфэкт на маральны дух асабовага складу карніцкіх органаў і бюракратычнага апарату, які не заўсёды бачны на паверхні, але вядзе нас да непазьбежнай перамогі. Гэткі супраціў размывае і без таго абмежаваныя матар'яльныя рэсурсы адміністрацыі А. Лукашэнкі. Рэжым ня здолее пратрымацца доўга ў такіх умовах.

Рада БНР заклікае ўсіх супрацоўнікаў дзяржаўных і калядзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў далучыцца да агульнанацыянальнага страйку з патрабаваньнем спыненьня гвалту і рэпрэсій, сыходу А. Лукашэнкі, правядзеньня новых сумленных выбараў ва ўсе органы ўлады.

Рада БНР заклікае прадстаўнікоў беларускае дыяспары ў сьвеце і прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу, якія ня могуць далучыцца да страйку, ахвяраваць у профільныя фундацыі дзеля дапамогі страйкоўцам.

Рада БНР заклікае грамадзяніна А. Лукашэнку да складаньня сваёй фактычнай улады дзеля агульнанацыянальнай згоды і дзеля таго, каб Беларусь пачала рух да разьвіцьця ва ўмовах цяперашняга складанага часу.


Газэта "Новы Час" апублікавала калёнку Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы:

"Беларускі народ — у кроку ад свабоды. У кроку ад таго, за што змагаліся пакаленьні нашых продкаў, у тым ліку героі Слуцкага збройнага чыну, стагодзьдзе якога мы будзем адзначаць праз крыху больш як месяц.

Усе нашыя малітвы, усе нашыя думкі ў гэтыя дні зь Беларусяй.

Зь Беларусяй — усе нашыя сьлёзы абурэньня жорсткасьцю карнікаў.

Як і нашыя сьлёзы радасьці, калі бачым тысячы і тысячы людзей штотыдзень на вуліцах Беларусі: старых і маладых, жанчынаў і мужчынаў, жыхароў Менску і жыхароў маленькіх мястэчак.

Рэвалюцыя адбываецца перадусім не ў адміністрацыі, а ў душах і сэрцах людзей. Гэтая рэвалюцыя адбылася. Гэтая рэвалюцыя адбываецца штодзень, штораз, як беларусы выходзяць да сябе ў двор, усьміхаюцца сваім суседзям, сьпяваюць, выходзяць разам на марш пад нашым сьцягам – у супольнай радасьці, у супольным узьнёслым пачуцьці прыналежнасьці да свае зямлі, у супольнай празе справядлівасьці і праўды."

Цалкам: https://tinyurl.com/y3csyou6


Репост из: Белсат
✌️😁Наш моўны сэрвіс «Добрапіс» цяпер дасяжны па новым адрасе: http://dobrapis.blstv.eu/

«Добрапіс» – гэта вельмі карысны онлайн-сэрвіс, які дапаможа:

⚪️ Спраўдзіць беларускамоўны тэкст афіцыйным ці класічным правапісам,

🔴 Перавесці тэкст кірыліцай у беларускую лацінку.
Pasprabujcie! Heta vieĺmi fajna!

⚪️ Спраўдзіць правапіс уласных імёнаў на беларускай мове.

І галоўнае: усё працуе онлайн і цалкам дармова!


Репост из: НАВУМЧЫК
Лукашэнка згубіў перадапошняга адваката

Намесьнік кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі на перамовах у справе Данбасу Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што пасьля непрызнаньня Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам не паедзе ў Менск. Раней сумнеў у прыдатнасьці Менску як пляцоўкі для перамоваў выказаў Леанід Краўчук, а сталіца Аўстрыі прапанавала сябе ў якасьці месца перамоваў.

Гэта можна лічыць канчатковай стратай ляяльнасьці Кіеву да афіцыйнага Менску.

За ўсе гады пасьля анэксіі Крыму ні Парашэнка, ні Зяленскі не зрабілі ніводнага, нават фармальнага кроку, у бок падтрымкі беларускай апазыцыі. Ніхто з высокапастаўоленых асобаў ніколі не сустракаўся зь лідэрамі беларускай апазыцыі (Юшчанка і Цімашэнка такія сустрэчы праводзілі). Наадварот – украінскія лідэры падкрэсьлена цёпла прымалі Лукашэнку.

Гэта, натуральна, была праява не асабістых сымпатый, а геапалітычная неабходнасьць. З улікам падпісаных з Масквой пагадненьняў, Менск, пры жаданьні, мог прадаставіць Маскве «калідор» для войскаў да Кіеву. Да таго ж, Лукашэнка з розных прычынаў дэкляраваў нейтральную пазыцыю, а ў некаторых выпадках выказваў і асьцярожную падтрымку Парашэнку.

За нейтральнасьць Кіеў плаціў Менску падтрымкай на міжнародным узроўні: хай і ня вельмі актыўнай, але сыстэматычнай. МЗС Украіны істотна паспрыяў Макею ў нармалізацыі адносінаў з ЭЗ.

Цяпер гэта ў мінулым – Лукашэнка зрабіў усё, каб разарваць добрыя адносіны з украінскім кіраўніцтвам. Праверка багажу ўкраінскага амбасадара на мяжы была апошняй кропляй.

На міжнароднай арэне ў Лукашэнкі застаўся толькі адзін адвакат – Пуцін. Які ў любы момант можа выканаць функцыі пракурора.


А. ЛУКАШЭНКА НЕ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ПРЭЗЫДЭНТАМ БЕЛАРУСІ. НЕАБХОДНЫЯ НОВЫЯ ВЫБАРЫ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваё абурэньне фактам таемнай інаўгурацыі, якая ў парушэньне дзеючага заканадаўства адбылася ў Менску раніцай 23 верасьня 2020 г.

Афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь не зьяўляюцца сапраўднымі і не адлюстроўваюць волю народа Беларусі.

Па ўскосных прызнаках пераможцам выбараў зьяўляецца Сьвятлана Ціханоўская, якую ўлады незаконна, шляхам шантажу і пагрозаў, прымусілі зьехаць зь Беларусі.

З улікам істотных парушэньняў пры правядзеньні сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў і з улікам таго, што рэальныя вынікі гэтых выбараў ня могуць быць усталяваныя, Рада БНР заяўляе пра неабходнасьць правядзеньня новых дэмакратычных выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Далей:
https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=10157067031496157&id=49536081156


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла правяла тэлефонную размову зь Святланай Ціханоўскай.

Падчас тэлефанаваньня Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Івонцы Сурвільле за шматгадовую працу на карысьць незалежнай і свабоднай Беларусі і за падтрымку беларускай дыяспары. Івонка Сурвілла ў сваю чаргу асабіста прывітала Сьвятлану Ціханоўскую зь перамогай і выказала словы падтрымкі ад імя беларускай дыяспары і Рады БНР.


ЛЁС БЕЛАРУСІ ПАВІННЫ ВЫРАШАЦЬ БЕЛАРУСЫ, А НЕ ЎЛАДЗІМІР ПУЦІН - ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю занепакоенасьць умяшальніцтвам расейскага аўтарытарнага рэжыма Ўладзіміра Пуціна ўва ўнутраныя справы Беларусі ў сувязі з падзеямі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся ў жніўні гэтага году.

У апошні час адбываецца інтэнсіфікацыя кантактаў паміж рэжымам Лукашэнкі і Крамлём. Прэзідэнт Расеі Ў. Пуцін заявіў пра наяўнасьць збройнага рэзэрва, які можа быць прадстаўлены рэжыму Лукашэнкі для падаўленьня пратэстаў. У Беларусь былі накіраваныя расейскія дзяржаўныя прапагандысты для працы ў беларускіх дзяржаўных СМІ замест беларускіх супрацоўнікаў, што звольніліся альбо абвесьцілі страйк. Расейская дзяржаўная прапаганда аказвае інфармацыйную падтрымку А. Лукашэнку.

На панядзелак, 14 верасьня, заплянаваная асабітая сустрэча А. Лукашэнкі і Ў. Пуціна, рэальны парадак дня якой хаваецца ад публікі.

Ёсьць рэальная рызыка таго, што ва ўмовах поўнай страты падтрымкі беларускага грамадзтва і набліжаючагася эканамічнага крызісу А. Лукашэнка пойдзе на саступкі нацыяналістычнаму рэжыму ў Расеі і пагадзіцца на істотнае павелічэньне залежнасьці Беларусі ад Крамля ўзамен на эканамічную і, магчыма, вайскова-паліцэйскую падтрымку.

На працягу даўгіх гадоў рэжым Аляксандра Лукашэнкі здолеў выжываць, нягледзячы на міжнародныя санкцыі і на закансэрваваную неэфэктыўную эканоміку савецкага тыпу, выключна за кошт падтрымкі Расейскае Фэдэрацыі. Крэмль аказвае рэжыму Лукашэнкі фінансавую, палітычную і прапагандысцкую дапамогу ўзамен на няўдзел Беларусі ў працэсах эўрапейскай інтэграцыі і на працяг савецкай каляніяльнай палітыкі культурніцкай русіфікацыі з доўгатэрміновай мэтай далучэньня Беларусі да Расеі ў той ці іншай форме.

Рада БНР заклікае беларускае грамадзтва і міжнародную супольнасьць не дапусьціць усталяваньня крамлёўскага кантролю над Беларусьсю. Анэксія Беларусі або ператварэньне яе ў дзяржаву-сатэліт аўтарытарнай нацыяналістычнай Расеі істотна павялічыць рызыкі для міжнароднай бясьпекі ў нашым рэгіёне. Пазыцыя некаторых маргінальных заходніх палітыкаў, якія імкнуцца запісаць Беларусь у нібыта сфэру інтарэсаў і адказнасьці Масквы, зьяўляецца здрадай ідэалаў свабоды і дэмакратыі, здрадай фундамэнтальных каштоўнасьцяў, якія дапамаглі перамагчы нацызм і камунізм у Эўропе.

Дзяржаўная незалежнасьць зьяўляецца гістарычным дасягненьнем і найважнейшай каштоўнасьцю беларускага народу, якая ня можа ставіцца пад сумнеў. Падзеі жніўня і верасьня 2020 году яскрава прадэманстравалі, што беларусы зьяўляюцца годным сучасным народам, які дастойны жыць у свабодзе і дэмакратыі, як і ўсе ягоныя эўрапейскія суседзі.

У выпадку, калі пацьвердзіцца інфармацыя пра ўдзел расейскіх сілавых структураў у падаўленьні пратэстаў у Беларусі або іншая адказнасьць расейскага кіраўніцтва за тэрор, які рэжым Лукашэнкі чыніць супраць беларускага грамадзтва, Рада БНР заклікае ўжыць мэханізм міжнародных санкцый супраць Расеі нароўне з санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі. Падпісаўшы ў 1994 г. “Будапэшцкі мэмарандум аб гарантыях бясьпекі” і добраахвотна адмовіўшыся ад атамнай зброі, Беларусь у праве разьлічваць на дапамогу Злучаных Штатаў, Вялікай Брытаніі і Францыі у выпадку зьяўленьня пагрозы незалежнасьці.


Репост из: Беларусь головного мозга
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Нацыянальная кінапрэм'ера фільму "КУПАЛА" на канале "Беларусь головного мозга". Фільм апавядае пра драматычны лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вяхі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.


Сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Чайчыц узяў удзел у запісе падкаста расейскага выданьня Meduza, выпуск якога быў прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы і Радзе БНР у выгнаньні:

“Это, действительно, самый старый существующий беларусский общественно-политический институт. Как я шучу, старше Рады БНР в Беларуси, наверное, только Католический костёл, если брать, что Русская православная церковь в нынешнем виде образована году в 1943-м. В Беларуси очень мало таких старых институтов, таких старых организаций, таких старых даже отношений собственности. За последние 100-150 лет через Беларусь прошло две мировые войны, гражданская война, советско-польская война. Если, допустим, в Британии есть замки, дома, фирмы, которым 200, 300, 500 лет, то в Беларуси все общественные институты и организации возникли в лучшем случае на заре советской власти, а как правило - уже после распада СССР, то есть, тридцать лет назад. И Рада БНР в этом плане уникальный пример преемственности и пример института, который существует дольше, чем одно поколение, и который несёт эстафету от беларусских политических активистов начала ХХ века по нынешнее время.“

Слухаць цалкам:

На сайце “Медузы” - https://meduza.io/episodes/2020/08/26/vryad-li-vy-slyshali-no-stareyshee-v-mire-pravitelstvo-v-izgnanii-belorusskoe-kak-znachenie-rady-belorusskoy-narodnoy-respubliki-vyroslo-na-fone-protestov

На YouTube - https://www.youtube.com/watch?v=OCmzInVwqW8

На нашай старонцы ў Facebook прапануем расшыфроўку падкаста (на расейскай мове): https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=10157011460976157&id=49536081156
Вряд ли вы слышали, но старейшее в мире правительство в изгнании — белорусское. Как значение Рады Белорусской народной республики выросло на фоне протестов?
26 августа Мария Колесникова — соратница Светланы Тихановской — назвала спорным статус действующего правительства Беларуси. Оно было сформировано 19 августа, после выборов, победителем которых ЦИК Беларуси назвал Александра Лукашенко. Но по закону республики созыв кабинета министра возможен только п...


Сябра Прэзыдыюма Рады БНР Алесь Чайчыц даў інтэрвію LSM – дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Латвіі.


ГРАМАДЗТВА ПАСТАЛЕЛА. ІНТЭРВІЮ З ЧЛЕНАМ ПРЭЗЫДЫЮМА РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

Пасьля стварэньня ў Беларусі Каардынацыйнай рады апазыцыйных сіл пачалі зьяўляцца здагадкі, што цяперашняя Каардынацыйная рада можа ў будучыні стаць асновай для фармаваньня ў Беларусі альтэрнатыўнага паралельнага ўраду. Такі ўрад патэнцыйна можа дзейнічаць і ў эміграцыі. У замежжы ўжо дзейнічае Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Член прэзыдыюма Рады БНР, Сакратар інфармацыі Алесь Чайчыц пагадзіўся пагутарыць пра яе з Латвійскім радыё. Ён зьяўляецца грамадзянінам Латвіі, а Рыга - адное зь мейсцаў яго пражываньня.

СЬЦІСЛА:

- Рада Народнай Рэспублікі Беларусь дзейнічае ўжо больш за 100 гадоў.

- Зараз яна ў большай ступені рада дыяспары.

- Рада ня стала заснавальніцай адноўленай дзяржавы па фармальных прычынах.

- Чайчыц адзначае, што за часамі кіраваньня Лукашэнкі ў краіне не было дэмакратычных выбараў.

- Цяпер грамадства пасталела і патрабуе пераменаў.

- Прадстаўнікі дыяспары таксама працягваюць змагацца за дэмакратыю ў Беларусі і супрацоўнічаюць з апазыцыяй.

- Рада гатовая перадаць мандат дэмакратычнаму ўраду ў краіне, калі ён зьявіцца.

- Чайчыц лічыць, што падтрымка беларускіх актывістаў з боку іншых краін вельмі важная.

https://www.lsm.lv/raksts/zinas/arzemes/sabiedriba-ir-pieaugusi-intervija-ar-baltkrievijas-tautas-republikas-radas-prezidija-locekli.a372107/


РАСЕЙСКІЯ СІЛАВІКІ НЯ ЗМОГУЦЬ ПАВЯЛІЧЫЦЬ ПАПУЛЯРНАСЬЦЬ А. ЛУКАШЭНКІ СЯРОД БЕЛАРУСАЎ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі расцэньвае фармаваньне Расеяй рэзэрва сілавікоў для падаўленьня беларускіх пратэстаў, аб чым 27 жніўня заявіў Уладзімір Пуцін, як пагрозу вайсковага ўмяшальніцтва з боку Расеі.

Сама па сабе заява Ўладзіміра Пуціна аб гэтым ужо можа быць расцэненая як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі.

Пратэсты ў Беларусі носяць выключна мірны характар. Іхныя патрабаваньні палягаюць у выкананьні законаў і павазе да грамадзянскіх правоў жыхароў Беларусі.

Масавасць пратэстаў сьведчыць пра тое, што Аляксандар Лукашэнка і ягоны недэмакратычны рэжым пазбаўленыя падтрымкі беларускага грамадзтва і павінны ў адпаведнасьці з законам і з агульнапрынятымі дэмакратычнымі нормамі саступіць месца новай уладзе, сфармаванай на свабодных і дэмакратычных выбарах.

Рада БНР заяўляе, што імавернае вайсковае ўмяшальніцтва і падаўленьэне пратэстаў расейскімі войскамі паставіць крыж на добрасуседзкіх адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй.

Ніякая замежная сілавая дапамога ня зможа павялічыць падтрымку рэжыма Лукашэнкі ў беларускім грамадзтве.

Толькі дэмакратычныя рэформы і новыя свабодныя і сумленныя выбары могуць стаць выхадам зь цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць да салідарнасьці зь Беларусьсю і да абароны сувэрэнітэту Беларусі ў цяперашняй сытуацыі.

Будучыню Беларусі павінен вызначаць сам беларускі народ, а не замежныя войскі.


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла адзначыла выбітную ролю Сьвятланы Ціханоўскай у цяперашнім грамадзкім уздыме ў Беларусі.

У сувязі з гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.

Гаворачы пра 25 жніўня 1991 году, Сурвіла назвала дзень абвяшчэньня незалежнасьці адной «з самых сьветлых датаў у гісторыі Беларусі, калі наш народ дасягнуў рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці і калі Беларусь стала агульнапрызнанай раўнапраўнай сувэрэннай дзяржаваю».

«Перад беларускім грамадзтвам цяпер стаіць жыцьцёва важная гістарычная задача: перайсьці да справядлівага дэмакратычнага ладу і забясьпечыць, каб беларуская дзяржава паважала правы кожнага свайго грамадзяніна, служыла ўсім сваім грамадзянам, а не інтарэсам тырана і групоўкі вакол яго», — лічыць старшыня Рады БНР.

«Я хачу падзякаваць Вам за тую выбітную ролю, якую Вы адыгралі і працягваеце граць у цяперашнім грамадзкім уздыме ў Беларусі», — напісала Івонка Сурвіла Сьвятлане Ціханоўскай.

https://www.svaboda.org/a/30804236.html


БУДУЧЫНЯ Ў РУКАХ КОЖНАГА І КОЖНАЙ З НАС. ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ

Дарагія суродзічы-беларусы,

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з 25 жніўня, днём адраджэньня незалежнасьці Беларусі.

Пачынаецца юбілейны, трыццаты год існаваньня адроджанай Беларусі як сувэрэннай паўнавартаснай дзяржавы. Адраджэньне Беларусі было вынікам дзесяцігодзьдзяў упартай барацьбы, тысячы людзей ахвяравалі жыцьцём і свабодай дзеля гэтага.

Нашае змаганьне за свабоду і дэмакратыю ня скончаная і дагэтуль. Сотні тысячаў беларусаў у апошнія тыдні пераадолелі свой страх і, нягледзячы на пагрозы дыктатара і ягоных памагатых, выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб заявіць, што Беларусь павінна належаць усім яе жыхарам, а не аднаму чалавеку.

Перамога над тыраніяй ня будзе простай. Нашаму народу наканавана прайсьці праз больш жорсткія выпрабаваньні, чым іншым.

Я жадаю ўсім нам сілаў, трываласьці і веры ў лепшую будучыню. Гэтая будучыня ў руках кожнага беларуса, кожнага і кожнай з нас.

Будзьце сьмелыя, будзьце годныя, будзьце моцныя духам, каб дачакацца перамогі і наблізіць яе. Праўда на нашым баку, і перамога будзе нашай.

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады БНР


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ў інтэрвію радыё BBC:

- Пра гісторыю Рады БНР і яе працу

- Чаму Рада не змагла перадаць мандат ураду Рэспублікі Беларусь у пачатку 90-х

- Пра падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай

- Пра Кастуся Каліноўскага

- Пра бел-чырвона-белы сьцяг

- Пра перадачу мандата і будучую дэмакратычную Беларусі

https://youtu.be/qE-6EoEiA9o

Показано 20 последних публикаций.

174

подписчиков
Статистика канала